29 сакавiка 2024, Пятніца, 14:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У мінулым годзе колькасць асоб, якія прыехалі ва Украіну, перавысіла колькасць тых, хто выехаў

17
У мінулым годзе колькасць асоб, якія прыехалі ва Украіну, перавысіла колькасць тых, хто выехаў
ФОТА: DELO.UA

Ва Украіне расце колькасць імігрантаў.

Колькасць асоб, якія прыехалі ва Украіну, перавысіла колькасць эмігрантаў амаль на 16,5 тысяч чалавек. Пра гэта unian.net паведаміла Дзяржаўная служба статыстыкі Украіны.

Паводле звестак Дзяржаўнай статыстыкі колькасць асоб, якія прыехалі за студзень-лістапад 2019 года ва Украіну перавысіла колькасць тых, хто выехаў з краіны на 16 тысяч 456 чалавек.

Пры гэтым, у студзені-лістападзе 2018 года гэты паказчык склаў 13 тысяч 677 чалавек.

Усяго ж за 11 месяцаў мінулага года было зафіксаванае натуральнае змяншэнне насельніцтва - 533,7 тысяч чалавек

Звесткі паводле натуральнага і міграцыйнага руху насельніцтва сфармаваныя без уліку часова акупаваных тэрыторый у Данецкай і Луганскай абласцях, АР Крым і г. Севастопаль.

Паводле звестак Джяржаўнай статыстыкі, за 2018 год колькасць насельніцтва ва Украіне зменшылася больш чым на 200 тысяч чалавек.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках