25 лютага 2020, aўторак, 19:51
Засталося зусім крыху
Рубрыкі

Амерыканка сарвала джэкпот дзякуючы прарочаму сну

3
Амерыканка сарвала джэкпот дзякуючы прарочаму сну

Жанчыне прыснілася камбінацыя лічбаў, якую яна наважыла выкарыстоўваць пры запаўненні латарэйнага білета.

Жыхарка амерыканскага горада Пітэрсберг са штата Вірджынія Роўз Джэтэр наважыла «прыслухацца» да свайго прарочага сну і ў выніку разбагацела на 100 тысяч даляраў, піша UPI (пераклад - korrespondent.net).

Аднойчы амерыканцы прыснілася камбінацыя лічбаў 7-12-14-21-27. Яна іх запомніла і наважыла рызыкнуць. Джэтэр упісала лічбы, якія запомніла, у латарэйны білет, які купіла напярэдадні Новага года.

У выніку жанчына стала ўладальніцай 100 тысяч даляраў.

Фото: upi.com