19 красавiка 2024, Пятніца, 8:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пампеа: ЗША ўзмоцняць падтрымку Хуана Гуайдо

2
Пампеа: ЗША ўзмоцняць падтрымку Хуана Гуайдо
МАЙК ПАМПЕА
ФОТА: REUTERS

Дзяржсакратар заявіў пра дадатковыя захады.

У панядзелак, 20 студзеня, Майк Пампеа і Хуан Гуайдо сустрэліся з рэпарцёрамі на палях рэгіянальнай канферэнцыі ў барацьбе з тэрарызмам у калумбійскай сталіцы – Багаце, паведамляе «Голас Амерыкі».

Гуайдо, спікер Нацыянальнай асамблеі Венесуэлы, прыкладна год таму назваў сябе прэзідэнтам краіны, абвесціўшы кіраванне Нікаласа Мадуры незаконным. Злучаныя Штаты і яшчэ паўсотні дзяржаваў свету прызналі Гуайдо легітымным прэзідэнтам.

«Я хачу, каб вы ведалі, што ваш прэзідэнт – выдатны лідар, які хоча накіраваць вашу краіну ў правільны бок: у кірунку да свабоды, дэмакратыі і аднаўлення эканамічнага дабрабыту», – сказаў Майк Пампеа журналістам, дадаўшы, што Злучаныя Штаты зробяць усё, каб у венесуэльцаў з'явіліся для гэтага магчымасці.

Дзяржсакратар не патлумачыў, якія менавіта дадатковыя захады ЗША маглі б распачаць. Вашынгтон абвінавачвае рэжым Мадуры ў сувязях з калумбійскімі сепаратыстамі і баевікамі з ліванскай групоўкі «Хезбала». З гэтай прычыны Амерыка ўжо ўвяла санкцыі супраць шэрагу знаных венесуэльскіх палітыкаў і супраць нафтавага сектара краіны. Застаецца таксама і варыянт дзеянняў ваеннага характару.

Майк Пампеа таксама не стаў раскрываць, ці плануюць ЗША занесці Венесуэлу ў спіс краінаў-спонсараў тэрарызму.

Першапачатковая папулярнасць і народная падтрымка Гуайдо за мінулы год прыкметна знізіліся. Нягледзячы на гэта, лідар апазіцыі заявіў рэпарцёрам, што барацьба за дэмакратыю «знаходзіць іншыя, альтэрнатыўныя шляхі і ўдасканаленыя механізмы». Паводле ягоных словаў, зрушэнне Мадуры – гэта «доўгатэрміновая мэта».

«Дыктатары ніколі не хочуць расставацца з уладай, якую яны захапілі. Мы больш падобныя на Сірыю, чым на Кубу, у плане міграцыі, даступнасці паслуг, наяўнасці інфляцыі. У нашых дзяцей няма вакцыны. Яны паміраюць ад недахопу харчавання», – з такімі словамі звярнуўся да прэсы праз перакладніка Хуан Гуайдо.

Хуан Гуайдо на гэтым тыдні накіроўваецца ў швэйцарскі Давос, на Сусветны эканамічны форум. Гэта звязана для яго з вялікай рызыкай, бо Вярхоўны суд Венесуэлы забараніў лідару апазіцыі пакідаць краіну, а значыць, яму могуць не дазволіць вярнуцца на радзіму.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках