25 красавiка 2024, Чацвер, 12:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Балгарыі злавілі на відэа агентаў ГРУ з «Навічком»

5
У Балгарыі злавілі на відэа агентаў ГРУ з «Навічком»
Эміліян Гебрэў

Відэазапіс апублікавала пракуратура краіны.

Пракуратура Балгарыі пацвердзіла, што ў дзень атручвання балгарскага прадпрымальніка Эмеліяна Гебрэва ў ягоным офісе былі заўважаныя супрацоўнікі ГРУ, паведамляе Радыё Свабода.

Раней пра гэта паведамлялі The Insider і Bellingcat.

28 красавіка 2015 года Эмеліян Гебрэў падчас прыёму, учыненага пасля поўдня для партнёраў, адчуў недамаганне і праз некалькі хвілінаў страціў прытомнасць. Калегі, якія знаходзіліся побач, выклікалі лекараў і даставілі Гебрэва ў лякарню. Прыкладна ў той самы час падобныя сімптомы з'явіліся ў ягонага сына, які знаходзіўся ў іншай частцы горада. Прыкметы атручвання былі адзначаныя і ў дырэктара кампаніі, які таксама знаходзіўся далёка. Але была і акалічнасць, агульная для траіх: за некалькі гадзінаў да прыёму, раніцай таго дня, яны знаходзіліся ў адным месцы – у сваім офісе ў будынку гатэля "Арбіта" ў Сафіі.

Пазней, ужо ў 2019 годзе, следчыя ідэнтыфікавалі на відэазапісах з камераў на паркоўцы гатэля, афіцэра ГРУ Дзяніса Сяргеева (аператыўнае імя Сяргей Фядотаў). Гэта быў той самы Сяргееў, які прыбыў у Брытанію разам з "Башыравым" і "Пятровым" у дзень атручвання Скрыпаляў 4 сакавіка 2018 года.

Высновы балгарскай пракуратуры супадаюць з высновамі расследавання, якое правялі супольна The Insider, Bellingcat і Der Spiegel. У іх атрымалася вызначыць сапраўдныя і аператыўныя імёны ўсіх ГРУшнікаў, якія ўдзельнічалі ў гэтай аперацыі, а таксама даведацца абставіны і магчымыя матывы замаху. Раней The Insider ужо пісаў пра дачыненне да атручвання нервова-паралітычным рэчывам балгарскага прадпрымальніка Эмеліяна Гебрэва супрацоўнікамі ГРУ.

Эмеліян Гебрэў, спецыяліст у гандлі зброяй, быў шпіталізаваны з цяжкім атручваннем 28 красавіка 2015 года. У той самы дзень Фядотаў з'ехаў з Балгарыі і вылецеў са Стамбула ў Маскву. У аналізах Гебрэва знайшлі сляды рэчываў, характэрных для атручвання нервова-паралітычным прэпаратам тыпу "Навічок". Такім самым рэчывам былі атручаныя Скрыпалі.

Пасля паведамлення брытанскай прэсы, што Фядотава падазраюць у дачыненні да атручвання ў Солсберы, улады Балгарыі пастанавілі аднавіць расследаванне атручвання Гебрэва. Ён, як і Скрыпалі, выжыў пасля замаху.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках