24 красавiка 2024, Серада, 0:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Расеі пачалі прадаваць іконы з Пуціным

55
У Расеі пачалі прадаваць іконы з Пуціным
Фота: @ArkChaplygin

Кошт кожнай - блізу 1260 даляраў.

У пецярбуржскім аэрапорце Пулкава заўважылі ў продажы абраз з прэзідэнтам Расеі Уладзімірам Пуціным. Карыстальнікаў інтэрнэту цікавіць, ці можа іканапісец выяўляць жывых людзей, паведамляе znak.com.

Абраз заўважыў старшыня калегіі адвакатаў «Прызыўнік» Аркадзь Чаплыгін. Ён размясціў фота з абразом, на якім намаляваны Пуцін, у сваім Twitter. «А што, ужо дазволілі жывых кананізаваць? Або тыя, хто кажа, што краінай кіруюць двайнікі Пуціна, мелі рацыю?» - пытаецца ён.

У каментарах да твітаў ён удакладняе, што кошт іконы складае 79 тысяч рублёў (блізу $1264 - рэд.). Там жа карыстальнікі адзначаюць, што гэта на 4 тысячы рублёў больш, чым выплаты ветэранам да 75-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.

Між тым у праваслаўі існуе меркаванне, што жывых людзей нельга выяўляць на абразах, бо яны не цалкам вольныя ад граху.

Нагадаем, у 2012 годзе, у разгар прэзідэнцкай гонкі, стала вядома, што абраз з выявай Пуціна пачаў сплываць мірай. Гэта адбылося ў Ніжагародскай вобласці, дзе ў 2005 годзе ў пасёлку Вялікая Ельня ўтварылася суполка прыхільнікаў Уладзіміра Пуціна.

Напісаць каментар 55

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках