28 сакавiка 2024, Чацвер, 12:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Экс-кіраўніка Інтэрполу ў Кітаі прысудзілі да 13,5 гадоў турмы

2
Экс-кіраўніка Інтэрполу ў Кітаі прысудзілі да 13,5 гадоў турмы
ФОТА: AFP

Мэн Хунвэя прызналі вінаватым у атрыманні хабараў на суму $2,1 мільёна.

Сёння суд у Кітаі прысудзіў былога кіраўніка Інтэрполу Мэн Хунвэя да 13,5 гадоў пазбаўлення волі паводле абвінавачанні ў хабарніцтве. Пра гэта паведамляе Reuters.

Мэн Хунвэй прызнаў сваю віну ў ліпені 2019 года. Агульная сума хабараў, у атрыманні якіх прызнаўся экс-кіраўнік Інтэрпола Мэн Хунвэй, склала 14,46 юаняў ($2,1 млн).

У кіроўнай у Кітаі Камуністычнай партыі тады заявілі, што праведзенае расследаванне паказала: як намеснік міністра грамадскай бяспекі КНР, чыноўнік марнаваў вялікія сумы з дзяржаўных сродкаў, злоўжываў сваёй уладай і адмаўляўся выконваць пастановы партыі.

Мэн Хунвэй узначаліў Інтэрпол у лістападзе 2016 года. Да гэтага ён быў намеснікам міністра грамадскай бяспекі КНР.

Жывучы ў французскім Ліёне (менавіта там размешчаная штаб-кватэра Інтэрполу) кіраўнік Інтэрпола паляцеў на радзіму, у Кітай, 29 верасня 2018 года і сувязі з ім не было. Паліцыя Францыі пачала расследаванне ў сувязі са знікненнем Мэн Хунвэя. Інтэрпол накіраваў афіцыйны запыт уладам КНР з патрабаваннем даць інфармацыю пра кіраўніка арганізацыі.

7 кастрычніка ўлады Кітая заявілі, што падазраюць Хунвэя ў карупцыі. У гэты ж дзень кіраўнік Інтэрполу падаў заяву аб адстаўцы.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках