19 красавiка 2024, Пятніца, 2:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Баста»: Блазны ў аксельбантах шалёнага дыктатара не выратуюць

27
«Баста»: Блазны ў аксельбантах шалёнага дыктатара не выратуюць
АЛЯКСАНДР ВАЛЬФОВІЧ, ВІКТАР ХРЭНІН І АНДРЭЙ РАЎКОЎ
ФОТА: БЕЛТА

Занадта часта ў апошні час правадыр калоду тасуе.

Адстаўка Мясніковіча ў пачатку снежня, новы кіраўнік адміністрацыі, замена дзясятка вертыкальшчыкаў у самым канцы года. Учора Лукашэнка змяніў кіраўніцтва Савета бяспекі, Генштаба і Міністэрства абароны. І ўсё гэта - напярэдадні выбараў, у разгар «палітычнай вакханаліі». Нават паспяховыя кіраўнікі так не паступаюць, небяспечная гэта справа, піша тэлеграм-канал «Баста».

Дыктатар не хавае прычын сваіх пастаноў: «час няпросты». Ён пра гэта лепш за нас з вамі ведае. Рэйтынг на нулі, адзіны хаўруснік выставіў непрымальныя ўмовы, чыноўнікі адкрыта абмяркоўваюць, што будзе пасля. Даверыцца няма каму - усіх даняў, усе толькі і чакаюць прыдатнага часу.

«Гэта не значыць, што заўтра вайна і нам з кімсьці давядзецца ваяваць - ні ў якім разе», - адчайна спрабуе ён пераканаць - не, не новых-старых прызначэнцаў, а самога сябе.

Вайна ідзе ўжо даўно. Вайна з уласным народам, пастаўленым на мяжу выжывання. Блазны ў аксельбантах шалёнага дыктатара не выратуюць.

Напісаць каментар 27

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках