24 красавiка 2024, Серада, 17:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

NEXTA: Загінулы на беразе Свіслачы - супрацоўнік КДБ

NEXTA: Загінулы на беразе Свіслачы - супрацоўнік КДБ

Цела было знойдзена ў ненатуральнай паставе.

19 студзеня ў самым цэнтры Менска, на беразе Свіслачы, выявілі труп маладога мужчыны. Здавалася б, для беларускіх рэалій ужо досыць звычайнае здарэнне, калі б не адно "але". Загінулы - супрацоўнік КДБ, піша Telegram-канал NEXTA.

Як паведамляюць нашы крыніцы, 32-гадовы мужчына сапраўды з'яўляўся афіцэрам спецслужбы, хоць і не з цэнтральнага апарата КДБ.

Адметна і тое, што хоць труп і быў выяўлены толькі пазаўчора, Следчы камітэт ужо афіцыйна заявіў, што смерць не мела крымінальнага характару. Хоць пытанняў да такой версіі вельмі шмат.

Цела было знойдзена ў ненатуральнай паставе, пад адзеннем былі сінякі, а пры сабе загінулы меў нейкія "неналежныя дакументы". Наяўнасць алкаголю ў крыві і вынікі ўскрыцця невядомыя - труп прывезлі ў трупярню КДБ на вул. Макаёнка, 13 (там знаходзіцца шпіталь і паліклініка Вайсковай медыцынскай управы КДБ РБ), дзе цела аглядалі ў "закрытым" рэжыме без складання актаў. Пазней прыехалі і прадстаўнікі ДКСЭ. А неўзабаве цела кудысьці вывезлі.

Шпіёнскі дэтэктыў? Падобна да таго.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках