19 красавiка 2024, Пятніца, 14:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Нам адступаць няма куды!»: Менскія таксісты рыхтуюць масавы страйк

48
«Нам адступаць няма куды!»: Менскія таксісты рыхтуюць масавы страйк

Прызначаны «дзень Х».

20 студзеня ў рэдакцыі шмат якіх беларускіх СМІ прыйшоў электронны ліст з скрыні plus5cents@mail.ru. У ім група неназваных менскіх таксістаў просіць папярэдзіць «жыхароў і гасцей сталіцы аб магчымых цяжкасцях пры замове аўтамабіля-таксі 31 студзеня з 7:00 да 12:00 у выпадку невыканання нашага патрабаванні да дыспетчараў таксі, сэрвісаў і агрэгатараў», піша kp.by.

Далей выкладзеная сутнасць патрабаванняў. Калі сцісла: тарыфы на таксі не ўзнімаліся ўжо пяць гадоў, а кошт паліва з 1 студзеня 2018 года вырас на 40%. Таму таксісты патрабуюць ад агрэгатараў і дыспетчарскіх службаў узняць тарыфы на 5 капеек за кіламэтар, «што дазволіць хоць крыху палепшыць сітуацыю для кіроўцаў». Аб выніках разгляду свайго патрабавання яны просяць паведаміць да 30 студзеня на гэтую ж электронную пошту.

- Адсутнасць адказу прымаем за адмову выканаць наша патрабаванне, - гаворыцца ў заяве. - У выпадку адмовы ў павышэнні вартасці кіламэтра праезду на 5 капеек мы будзем вымушаныя кожны працоўны дзень з 7:00 да 12:00, пачынаючы з 31 студзеня, у рамках заканадаўства блакаваць дзейнасць такіх дыспетчараў таксі, сэрвісаў або агрэгатараў, а таксама дзейнасць вознікаў, якія будуць выконваць замовы на перавозку. Просім вас паставіцца сур'ёзна да нашых слоў. Нам адступаць няма куды!»

Пра тое, як менавіта таксісты мерацца блакаваць іншыя службы, у лісце не паведамляецца. Кажуць, гэта можа быць струмень скаргаў, альбо масавы страйк. Надзвычайныя захады - напрыклад, заблакаваць аўтамабілямі таксі адну з цэнтральных вуліц Менска. Аднак на яе таксісты пайсці, мяркуючы з усяго, пакуль не ахвочыя:

- Наша ініцыятыўная група супраць радыкальных захадаў Мы не будзем перашкаджаць жыццядзейнасці горада. Праспекты і вуліцы перацінаць не будзем. Не рабіце з нас ворагаў. Мы хочам давесці да ведама ўсіх кіроўцаў таксі, што мы жывем у цывілізаваным грамадстве і маем паводзіць сябе цывілізавана, - растлумачылі яны.

Нагадаем, менскія таксісты ўжо не першы раз скардзяцца на нізкую аплату працы. З іхных слоў, каб хоць неяк выжыць, ім даводзіцца працаваць па 16 гадзін штодзень. Аднак зладзіць якую-небудзь значную акцыю пратэсту пакуль не выходзіла.

З такім становішчам спраў шмат хто не згодны. Самы папулярны камэнтар: «Не падабаецца таксаваць - ідзіце працаваць на завод».

- Яны скардзяцца, што зарабляюць драбязу. А колькі мае зарабляць чалавек без адукацыі з адным патрабаванням наяўнасці пасведчання кіроўцы, нават да рабочага на заводзе патрабаванняў больш. На маю думку, дык 400-800 рублёў, якія вы маеце, годны заробак для такіх уменняў.

- Ва ўсім свеце праца ў таксі - нізкакваліфікаваная. А нашы таксісты хочуць больш за лекараў зарабляць.

- Раней таксіст без усялякіх навігатараў мог адвезці на патрэбны адрас, а цяпер?

- Цану паслугі заўсёды вызначаў рынак. Я, да прыкладу, таксама хачу прадаць сваю кватэру за 100 тысяч даляраў, і магу паставіць такі кошт. Але хто яе купіць, калі такая ж кватэра ў іншага прадаецца танней? Тое ж і з таксі, стварайце сваю арганізацыю, стаўце ў ёй, скажам, 10$/км і чакайце дурняў, хто будзе вас выклікаць, - пішуць карыстальнікі сацыяльных сетак.

Колькі цяпер каштуе таксі?

Сярэдняя цана ў Менску - 55 капеек за кіламэтар. Гэта значыць 10-кіламетровая паездка каштавацьме 5,5 рубля. Але ёсць і мінімальныя абмежаванні: напрыклад, ва «Убера»/«Яндэкса» - 3,3 рубля, у службаў 135 і 7788 - 4,5 рубля. Ва «Убера»/«Яндэкса» тарыф плавае - чым вышэйшы попыт, тым вышэйшы кошт. У пікавы час - напрыклад, пад новы год, паездка з цэнтра Менска ў спальны мікрараён можа каштаваць 30-40 рублёў.

Напісаць каментар 48

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках