29 сакавiка 2024, Пятніца, 8:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка: Расея не дае згоды на пастаўку нафты з Казахстана ў Беларусь

98
Лукашэнка: Расея не дае згоды на пастаўку нафты з Казахстана ў Беларусь

Дыктатар правёў нараду аб экспарце нафтапрадуктаў.

Лукашэнка заявіў, што Расея выступае супраць паставак казахстанскай нафты ў Беларусь, паведамляе БелТА.

"Казахстан зможа паставіць нам нафту, калі Расея пагодзіцца з гэтым. Дзіўна: наш хаўруснік не дае згоды на пастаўку нафты ад нашага іншага хаўрусніка. Што ж, такая сітуацыя цяпер у пастаўках нафты, і мы павінны з гэтым разабрацца", - заявіў Лукашэнка ў аўторак на нарадзе аб пытаннях падвышэння эфектыўнасці рэалізацыі нафтапрадуктаў на экспарт.

"Мы павінны на практыцы паглядзець, у што гэта (альтэрнатыўны РФ імпарт нафты - заўвага) выльецца. А так браты з усходу палохаюць, што гэта будзе вельмі дорага. Мы таксама, не палічыўшы, не пакаштаваўшы, думаем, што мы не справімся. Таму прынята пастанова закупіць, няхай гэта будзе азербайджанскую, савудаўскую, нарвэжскую, амерыканскую, - не важна, якую нафту, - сусветнымі коштамі", - сказаў ён.

Напісаць каментар 98

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках