25 лютага 2020, aўторак, 17:57
Засталося зусім крыху
Рубрыкі

Швайцарыя затрымала расейскіх шпіёнаў, якія рыхтавалі замах на Браўдэра

18
Швайцарыя затрымала расейскіх шпіёнаў, якія рыхтавалі замах на Браўдэра
УІЛЬЯМ БРАЎДЭР
ФОТА: AFP

Гэта адбылося на форуме ў Давосе.

Швайцарскія спецслужбы сарвалі расейскую аперацыю па замаху на заснавальніка брытанскага фонду Hermitage Capital, брытанскага бізнэсоўца Уільяма Браўдэра. Пра гэта ён сам распавёў у сваім Twitter, піша «Гордон».

«Швайцарскія службы бяспекі перашкодзілі расейскай шпіёнскай аперацыі ў Давосе, магчыма, нацэленай на мяне», - напісаў Браўдэр.

Швайцарскае выданне Tagesanzeiger сёння напісала, што двух магчымых расейскіх шпіёнаў паліцыя кантона Граўбюндэн спыніла перад сустрэчай з высокапастаўленымі палітыкамі і прадстаўнікамі бізнэсу, якая праходзіла ў рамках Сусветнага эканамічнага форуму ў Давосе. Яны прадставіліся сантэхнікамі.

Падчас затрымання расейцы паказалі свае дыпламатычныя пашпарты.

У інтэрв'ю Reuters Браўдэр сказаў, што «сантэхнікі» з дыпламатычнымі пашпартамі ўжо пакінулі Швайцарыю.

Браўдэр быў адным з ініцыятараў прыняцця ў ЗША, Канадзе і шэрагу іншых краін «законаў Магніцкага», якія прадугледжваюць візавыя і эканамічныя санкцыі ў дачыненні да асоб, што маюць дачыненне да парушэнняў правоў чалавека.