29 сакавiка 2024, Пятніца, 14:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Белнафтахім»: Менск скасаваў прыпыненне экспарту нафтапрадуктаў

9
«Белнафтахім»: Менск скасаваў прыпыненне экспарту нафтапрадуктаў

Аднак экспарт не выйшаў на патрэбныя аб'ёмы.

Прыпыненне экспарту нафтапрадуктаў з Беларусі скасаванае. Пра гэта заявіў журналістам старшыня канцэрна «Белнафтахім» Андрэй Рыбакоў, паведамляе карэспандэнт БелТА.

«Гэта быў невялікі перыяд прыпынення. Прыпыненне скасаванае. Хоць мы пакуль не выйшлі на тыя аб'ёмы экспарту, якія прапісвалі намі ў бізнэс-плане. Але сам экспарт у нас не пад забаронай», - сказаў кіраўнік канцэрна.

Як паведамлялася раней, Беларусь прыпыняла экспарт нафтапрадуктаў, каб гарантавана забяспечыць патрэбнасці ўнутранага рынку. Экспарт нафтапрадуктаў быў спынены пасля таго, як РФ скасавала пастаўкі нафты ў Беларусь.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках