18 красавiка 2024, Чацвер, 7:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Кітаі памерлі некалькі чалавек, якія заразіліся невядомым вірусам

6
У Кітаі памерлі некалькі чалавек, якія заразіліся невядомым вірусам
ФОТА: EPA

Ці чакаць новай эпідэміі?

У снежні 2019 года ў кітайскім горадзе Ухані зафіксавалі выбух пнеўманіі з невядомым узбуджальнікам. 31 снежня кітайскія ўлады паведамілі пра 44 пацыентаў, у 11 з іх стан быў цяжкім. З тых часоў выявілі больш за 200 хворых. Да 21 студзеня чацвёра чалавек памерла. Аднак у аднаго з іх былі пухліны ў брушной поласці і хранічная хвароба печані, таму дакладная прычына ягонай смерці насамрэч невядомая. Іншаму было 89 гадоў, піша «Медуза».

Спецыялісты падазраюць, што прычынай успышкі стаў варыянт віруса з сямейства каронавірусаў, які раней у людзей не знаходзілі. Яго знайшлі спачатку ў 41 пацыента ў Кітаі, а затым і ў людзей, якія прыляцелі адтуль у Тайланд, Японію і Паўднёвую Карэю (пакуль пра такія выпадкі ў іншых краінах невядома). Як піша Сусветная арганізацыя аховы здароўя, людзей з інфекцыямі дыхальных шляхоў у Кітаі сталі правяраць на наяўнасць менавіта гэтага варыянту віруса, у выніку чаго выявілася так шмат новых выпадкаў захворвання. Прычым пацыенты з пнеўманіяй, выкліканай новым каронавірусам, выявіліся ў Кітаі не толькі ў горадзе Ухані, але таксама ў гарадах Шэньчжэні і Пекіне. Праўда, хворыя незадоўга да захворвання ездзілі ва Ухань.

Паводле інфармацыі, на раніцу 21 студзеня, у горадзе Ухані 169 чалавек знаходзяцца ў лякарні, 35 з іх - у цяжкім стане.

Сусветная арганізацыя аховы здароўя (СААЗ) піша, што кітайскія спецыялісты, спрабуючы ўсталяваць прычыну захворвання, выключылі вірус грыпу, адэнавірусы і іншыя вірусы.

А ў чым праблема вызначыць узбуджальніка? Калі знайшлі новы вірус, значыць, напэўна справа ў ім.

Можа быць так, што выдзелены вірус не выклікае інфекцыю - ён проста выпадковая знаходка. Але напраўду імавернасць гэтага невялікая. Каронавірусы адказныя за 10-15% прастуды, але некаторыя з іх прыводзяць да сур'ёзнай пнеўманіі:

цяжкаму востраму рэспіратарнаму сіндрому, які часта называюць «атыповай пнеўманіяй» (SARS - severe acute respiratory syndrome). Упершыню ўспышка гэтага захворвання здарылася ў 2002-2003 гадах у Кітаі. SARS закрануў некалькі краін, і да моманту, калі захворванне знізілася (летам 2003 года), загінулі амаль 10% тых, хто захварэў;

блізкаўсходняму рэспіратарнаму сіндрому (MERS - Middle East respiratory syndrome). Ён быў упершыню дыягнаставаны ў Саудаўскай Арабіі ў 2012 годзе. Паводле звестак Сусветнай арганізацыі аховы здароўя, 35% пацыентаў з гэтым захворваннем загінулі.

Толькі невялікая частка каронавірусаў цыркулюе сярод людзей - у асноўным імі заражаюцца жывёлы. Блізкаўсходні рэспіратарны сіндром выкліканы вірусам, які перадаецца ад аднагорбага вярблюда, цяжкі востры рэспіратарны сіндром - ад цывет (млекакормячых, якія насяляюць тропікі і субтропікі). У той жа час новы выбліск звязваюць з рынкам морапрадуктаў у горадзе Ухані: у большасці выпадкаў пацыенты былі там альбо сталымі пакупнікамі, альбо прадаўцамі.

І якія прыкметы ў гэтай пнеўманіі?

Даволі звычайныя. У асноўным гэта жар, у некаторых выпадках людзям цяжка дыхаць, а на рэнтгенаграме бачныя змены ў лёгкіх.

Гэта лечыцца?

Спецыяльнага лячэння, якое было б накіраванае менавіта на каронавірус, няма. Таму пацыенты могуць атрымліваць толькі сімптаматычную тэрапію.

ўсё падобна на пачатак новай эпідэміі? Пачынаць баяцца?

Хутчэй за ўсё, не. Аднак цяпер сітуацыя выглядае крыху больш сур'ёзна, чым тыдзень таму: першапачаткова Сусветная арганізацыя аховы здароўя і кітайскія спецыялісты не знаходзілі довадаў таго, што вірус перадаецца ад чалавека да чалавека, але цяпер мяркуецца, што гэта магчыма пры блізкім кантакце. Аднак, заражэнне ад жывёл уважаецца за галоўны шлях перадачы віруса.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках