18 красавiка 2024, Чацвер, 23:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

CМИ: Берасцейскае «Дынама» можа папоўніцца футбалістам кіеўскіх аднаклубнікаў

3
CМИ: Берасцейскае «Дынама» можа папоўніцца футбалістам кіеўскіх аднаклубнікаў

Разглядаецца варыянт арэнды.

Паўабаронца кіеўскага «Дынама» Абдул Кадзіры Махамед можа пакінуць украінскі клуб і адправіцца ў арэнду з правам выкупу ў берасцейскае «Дынама», паведамляе "Прессбол" са спасылкай на «Футбол газету».

23-гадовы ўраджэнец Ганы расчараваў кіраўніцтва кіеўскага «Дынама», і цяпер агент займаецца пошукам для падапечнага новага клуба. Паводле інфармацыі выдання, у паслугах афрыканца зацікаўленае берасцейскае «Дынама», якое летам стартуе ў кваліфікацыі Лігі чэмпіёнаў.

Характэрна, што для таго, каб перайсці з аднаго «Дынама» ў іншае, Кадзіры нават не давядзецца нікуды ляцець - берасцейцы пачалі збор у Турцыі, дзе таксама рыхтуюцца да сезону кіяне. Больш за тое - 27 студзеня гэтыя каманды правядуць паміж сабой спарынг.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках