20 красавiка 2024, Субота, 2:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пасля адстаўкі Мядзведзеў адпісаўся ад акаўнта ўрада РФ у Instagram

11
Пасля адстаўкі Мядзведзеў адпісаўся ад акаўнта ўрада РФ у Instagram
Фота: ТАСС

Яшчэ на мінулым тыдні экс-прэм'ер РФ захоўваў гэтую падпіску.

Экс-прэм'ер Расеі Дзмітрый Мядзведзеў, прызначаны намеснікам старшыні Савета бяспекі, адпісаўся ад афіцыйнага акаўнта ўрада Расеі ў Instagram, звярнулі ўвагу «Открытые медиа». Гэта была адзіная старонка, на якую ён быў падпісаны за ўвесь час існавання акаўнта. Завёў жа яе Мядзведзеў яшчэ 18 траўня 2012 года, праз некалькі дзён пасля таго, як пакінуў пасаду прэзідэнта Расеі і ўзначаліў урад. Яшчэ на мінулым тыдні былы прэм'ер захоўваў гэтую падпіску.

Гаворка ідзе пра скасаванне падпіскі на афіцыйнай старонцы расейскага ўрада, які вядзе прэс-служба дзяржоргана. Пры гэтым сам government_rf захаваў падпіску на старонку экс-прэм'ера. Мядзведзеў абвясціў аб адстаўцы ўрада 15 студзеня адразу пасля паслання прэзідэнта Федэральнаму сходу, на якім кіраўнік дзяржавы прапанаваў змяніць Канстытуцыю.

У той жа дзень Мядзведзеў быў прызначаны намеснікам старшыні Савета бяспекі. Пасля адстаўкі Мядзведзеў не рабіў публікацый у сацсетках, аднак колькасць ягоных падпісчыкаў нязначна вырасла. Паводле звестак на 17:00 (менскі час) 15 студзеня ў акаўнце чыноўніка было 2 675 333 падпісчыкаў. Да 13:00 аўторка іх стала на 311 чалавек больш.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках