23 красавiка 2024, aўторак, 17:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускія рэаліі: калгас, у якім зарабляюць $35 на месяц

58
Беларускія рэаліі: калгас, у якім зарабляюць $35 на месяц

Чыноўнікі адказваюць работнікам, што «трэба лепш працаваць».

«Плакала і плакала. Я на пахаванні ў мамы так не плакала, калі вось гэта атрымала», - распавядае «Радыё Свабода» Наталля Гусева. Ёй налічылі ўсяго 70 рублёў за 27 працоўных дзён. Працуе яна прыбіральшчыцай у калгасе «Зара» Глускага раёна Магілёўскай вобласці.

У Наталлі чацвёра дзяцей, а жыве яна ў службовым жыллі. Каб не страціць дом, яна павінна працаваць у калгасе. Але гэтых грошай для сям'і катастрафічна мала. Таму Наталля мае яшчэ падпрацоўку ў сацыяльнай службе, даглядае за старымі.

«Я прыбіраю, калідоры мыю, шыбы мыю, вокны мыю...прыбіраю тэрыторыю, выполваю кветнік, вырываю пустазелле - карацей, вылізваю ферму. І вось што я атрымала за гэта!»

Даяркі, якія працуюць на той жа ферме, таксама скардзяцца на заробкі. Нягледзячы на тое, што яны працуюць па 8-9 гадзін на дзень без выхадных, зарабіць больш за 250 рублёў немагчыма.

Першы намеснік старшыні райвыканкама Уладзімір Карповіч пракаментаваў, што з сітуацыяй у гэтай гаспадарцы яны знаёмыя і неўзабаве разбяруцца. Але ў той жа час адзначыў, што там вельмі слабы раён.

«Мы жывем ад вытворчасці. З таго, што зрабілі, што прадалі, з гэтага і жывем. Ды і гэта заганная практыка - даплата да мінімальнага заробку. Працаваць трэба лепш. І ўсё тады будзе», - сказаў чыноўнік.

Напісаць каментар 58

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках