23 красавiка 2024, aўторак, 11:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На які перыяд забяспечыць Беларусь танкер нарвежскай нафты?

28
На які перыяд забяспечыць Беларусь танкер нарвежскай нафты?
Фота: safety4sea.com

Пра альтэрнатыву расейскай нафце рана казаць.

Учора «Белнафтахім» паведаміў пра закупы 80 тысяч тон нарвежскай нафты Johan Sverdrup. Сыравіну плануецца перапрацаваць на «Нафтане». Угода падавалася як рэальная альтэрнатыва расейскай нафце. Напраўду пакуль пра гэта заўчасна казаць, піша tut.by.

Паводле інфармацыі Reuters, Беларусь закупіла нарвежскую нафту з радовішча Johan Sverdrup у Паўночным моры. Распрацоўка гэтага радовішча пачалася ў кастрычніку 2019 года. S&P Global называла яго гіганцкім.

За 2019 года аб'ём перапрацоўкі расейскай нафты на «Нафтане» склаў амаль 9 млн тон. Сярэднядзённы аб'ём перапрацоўкі нафты на наваполацкім заводзе быў блізу 25 тысяч тон. Такім чынам памер закупленай у Нарвегіі партыі нафты крыху перавышае трохдзённы аб'ём нафты для перапрацоўкі.

Пачатак разгрузкі Johan Sverdrup чакаецца 22 студзеня.

Танкер з сыравінай прыбудзе ў літоўскі порт Клайпеда. Затым нафту ў Наваполацк даставяць «Літоўскія чыгункі».

Нафта Johan Sverdrup паводле сваіх характарыстык падобная з расейскай Urals і можа канкураваць з ёй, адзначае Reuters. Аднак кошт паставак альтэрнатыў расейскай нафты заўсёды перавышаў кошт сыравіны, якая закупляецца ў Расеі. Тая ж самая сітуацыя і з нарвежскай Johan Sverdrup: крыніца Reuters у порце Клайпеда распавяла, што пастаўкі нафты па чыгунцы ў Наваполацк, дзе размешчаны НПЗ, каштавацьмуць істотна даражэй, чым пастаўкі сыравіны праз расейскія нафтаправоды. Транспартаванне цыстэрнамі павысіць кошт нафты на 20 даляраў за тону.

Аднак, у порце Клайпеда канстатуюць, што пакуль новых заявак на імпарт нафты ад Беларусі не паступала. «У гэты момант іншых запытаў ад Беларусі на імпарт нафты ў нас няма, аднак, як мы заяўлялі раней, тэарэтычна, калі лічыць з сённяшняга дня, мы можам пераправіць праз тэрмінал да 3 млн тон нафтасыравіны», - сказаў агенцтву BNS дырэктар нафтавага бізнэсу кампаніі Klaipedos nafta (літоўскі дзяржаўны аператар тэрміналаў нафтапрадуктаў і звадкаванага прыроднага газу) Гедрус Сабаляўскас.

Пры гэтым кіраўнік МЗС Літвы Лінас Лінкявічус у аўторак заявіў, што ў пачатку лютага плануе візіт у Менск, падчас якога ён мае намер прапанаваць Беларусі альтэрнатыву імпарту, як нафты, так і газу. На мінулым тыдні пастаўкі нафты ў Беларусь абмяркоўваў прэм'ер-міністр Латвіі.

Напісаць каментар 28

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках