24 красавiка 2024, Серада, 5:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У выніку авіяўдару Расеі ў Сірыі загінулі 12 мірных жыхароў

3
У выніку авіяўдару Расеі ў Сірыі загінулі 12 мірных жыхароў
ФОТА: ANADOLU AGENCY

Бамбаванне ў Ідлібе і Алепа доўжацца тры дні.

У Сірыі ў выніку авіяўдараў Расеі па падкантрольных сірыйскім паўстанцам раёнах загінулі 12 мірных жыхароў.

Пра гэта паведамляе AFP са спасылкай на інфармацыю Сірыйскага цэнтра маніторынгу за выкананнем правоў чалавека, паведамляе «Новое время».

Паводле назіральнікаў, два чалавекі былі забітыя ў паўднёвым раёне правінцыі Ідліб, астатнія 10 загінулі ў заходнім раёне суседняй правінцыі Алепа.

Кіраўнік Сірыйскага цэнтра Рамі Абдэль Рахман паведаміў, што ў выніку авіяналётаў расейскай авіяцыі ў правінцыі Алепа загінулі восем чалавек адной сям'і, якія хаваліся ў доме.

З ягоных слоў, бамбаванні ў Ідлібе і Алепа, назіраныя апошнія тры дні, ажыццяўляюцца выключна сіламі расейскай авіяцыі. Ён выказаў здагадку, што авіяўдары могуць папярэднічаць маштабнаму наземнаму наступу на заходнія раёны Алепа.

Большая частка правінцыі Ідліб і некаторыя раёны правінцыі Алепа па-ранейшаму кантралююцца апазіцыйнымі групоўкамі.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках