29 сакавiка 2024, Пятніца, 13:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Апытанне: Большасць украінцаў падтрымалі ўступленне краіны ў ЕЗ

3
Апытанне: Большасць украінцаў падтрымалі ўступленне краіны ў ЕЗ

Уступленне ў NATO большасць украінцаў называюць галоўнай гарантыяй бяспекі дзяржавы.

Уступленне ў Еўразвяз 64% грамадзян уважаюць галоўным інтэграцыйным напрамкам Украіны, гаворыцца ў выніках апытання фонду "Дэмакратычныя ініцыятывы імя Ілька Кучэрыва" і "Цэнтра Разумкова". Яшчэ 13% рэспандэнтаў уважаюць, што Украіне трэба ўступіць у Еўразійскі звяз, а 23% грамадзян не маюць адназначнага адказу на гэтае пытанне, паведамляе zn.ua.

Больш за ўсё ўступленне Украіны ў Еўрапейскі звяз падтрымліваюць у Заходнім (90%) і Цэнтральным (70%) рэгіёнах. На Поўдні дзяржавы (44%) і Усходзе (43%) падтрымка сяброўства ў ЕЗ таксама пераважае, але пэўная частка жыхароў гэтых рэгіёнаў падтрымлівае і ўступленне ў Еўразійскі эканамічны звяз (23% на Поўдні і 24% на Усходзе). У той жа час па 33% рэспандэнтаў на Поўдні і Усходзе Украіны не могуць вызначыцца з адказам.

У снежні 2013 г. перавагу сяброўства ў ЕЗ падавалі 46% украінцаў, а ў той жа перыяд 2014 года - 57%. Летась такога меркавання прытрымліваліся 64% рэспандэнтаў. У той жа час колькасць прыхільнікаў уваходжання Украіны ў Мытны саюз Расеі, Беларусі і Казахстана паменшылася з 36% у снежні 2013 года да 16% у 2014 годзе. Летась уступленне ў Мытны саюз падтрымалі толькі 13% грамадзян.

Таксама 51% украінцаў уважаюць, што сяброўства Украіны ў NATO з'яўляецца найлепшым варыянтам забеспячэння бяспекі. Такі паказчык стаў самым высокім за ўвесь час правядзення апытанняў. Пазаблокавы статус Украіны падтрымліваюць 26% грамадзян, яшчэ 6% рэспандэнтаў уважаюць, што варта стварыць вайсковы саюз з Расеяй і краінамі СНД.

Аднак, адказ у гэтым пытанні ў розных рэгіёнах адрозніваецца. Так, ўступленне ў NATO амаль аднадушна падтрымліваюць на Захадзе (80%) і значная частка насельніцтва ў Цэнтральным рэгіёне (54%). Але на поўдні Украіны 42% апытаных аддаюць перавагу нейтральнаму статусу дзяржавы. На Усходзе пазаблокавы статус падтрымліваюць 43% украінцаў. У той жа час 13% жыхароў Усходняга рэгіёну бачаць гарантыю бяспекі ў вайсковым саюзе з Расеяй і краінамі СНД. На Поўдні, і на Усходзе 34% і 29% адпаведна аддае перавагу ўдзелу Украіны ў NATO.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках