19 красавiка 2024, Пятніца, 2:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мікіта Вайлупаў: Мы заўсёды хочам перамагчы

3
Мікіта Вайлупаў: Мы заўсёды хочам перамагчы
МІКІТА ВАЙЛУПАЎ

Беларускі гандбаліст назваў задачу на Еўра-2020.

Правы крайні нацыянальнай каманды Беларусі Мікіта Вайлупаў назваў задачу на Еўра-2020 паведамляе «Быстрый центр».

- На гэтым турніры ў беларусаў зноў не атрымалася пазмагацца ні з кім з грандаў. Як далёка вы цяпер ад гэтай мэты?

- Немцы ў нас не выйгралі. Гэта мы самі прайгралі ім, саступілі ў надзейнасці. Супраць гішпанцаў пратрымаліся на роўных 35 хвілін. І былі адрэзкі, калі чэмпіёны Еўропы не ведалі, як справіцца з намі ў нападзе або абароне.

Так, наша каманда ўголас кажа пра жаданне выйграць чэмпіянат Еўропы. Гэта смела, але чаму мэтай павінна быць нешта іншае? Кожны ў нас максімаліст. І такой мэтай мы жывём.

І мы ўжо заікнуліся, што можам яе дасягнуць. Я ў гэта веру на сто адсоткаў.

- Дыяпазон месцаў з сёмага па дзясятае - пакуль гэта ўсе фінішныя варыянты, што засталіся вам. Ёсць падстава засмучацца?

- Мы разлічвалі, што зможам прабіцца паводле вынікаў чэмпіянату ў алімпійскую кваліфікацыю. Наш шанец быў у тым, каб падолець хаця б адну з элітных каманд. Шкада, што не атрымалася. Але сёмае-дзясятае месца на такім турніры - гэта і станоўчы вынік, і стымул імкнуцца да большага.

- Як станеце матываваць сябе ў сераду на фінішны матч супраць аўстрыйцаў?

- Мы заўсёды хочам выйграць. Са зборнай Аўстрыі гулялі ў апошні час не аднойчы і па-рознаму. Пастараемся засмуціць старых знаёмых. А іх хатнія трыбуны такога жадання нам толькі дададуць, - сказаў Вайлупаў.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках