25 красавiка 2024, Чацвер, 17:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Грамадзянам Беларусі могуць абмежаваць уезд у ЗША

73
Грамадзянам Беларусі могуць абмежаваць уезд у ЗША
ФОТА: JIM LO SCALZO / EPA

Канчатковая пастанова будзе прынятая 27 студзеня.

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп можа пашырыць спіс краінаў, грамадзянам якіх абмежаваны ўезд у Злучаныя Штаты, яшчэ сям'ю дзяржавамі. Сярод іх Беларусь і Кыргызстан. Пра гэта ў аўторак, 21 студзеня, паведамляюць выданні Politico і The Wall Street Journal, спасылаючыся на крыніцы ў Белым доме, піша dw.com.

Сам Трамп пацвердзіў, што разглядае магчымасць пашырыць спіс краінаў, у дачыненні да якіх уведзеныя абмежаванні, але не прывёў больш ніякіх падрабязнасцяў.

Паводле звестак Politico, у спіс краінаў уваходзяць Беларусь, М'янма, Кыргызстан, Нігерыя, Судан, Танзанія і Эрытрэя. Спіс не канчатковы і яшчэ можа быць зменены. Канчатковая рэдакцыя будзе абвешчаная ў панядзелак, 27 студзеня. Крыніцы ў Белым доме паведамляюць, што замест поўнай забароны на ўезд у краіну абмежаванні могуць закрануць пэўнага тыпу візы або пэўныя катэгорыі насельніцтва.

У студзені 2017 года Дональд Трамп увёў забарону на ўезд грамадзянаў сямі мусульманскіх дзяржаваў, пасля з яго былі выключаныя тры краіны: Чад, Ірак і Судан.

Праваабаронцы рэзка крытыкавалі дакумент, ён выклікаў хвалю абурэння ва ўсім свеце. Пазней Вярхоўны суд ЗША пацвердзіў права Трампа выдаваць падобныя ўказы. Так, суд не ўгледзеў ва ўказе, што забараняе ўезд у ЗША грамадзянам Ірана, Лівіі, Самалі, Сірыі і Емена, прыкметаў рэлігійнай варожасці.

У адміністрацыі Трампа, мяркуючы з публікацыі Politico, успрымаюць указ як паспяховую акцыю для павышэння ўзроўню бяспекі ў дзяржаве і ў свеце ў цэлым.

Напісаць каментар 73

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках