18 красавiка 2024, Чацвер, 13:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Менчукі ў цемры падняліся на абарону Грушаўскага сквера

14
Менчукі ў цемры падняліся на абарону Грушаўскага сквера
ФОТА: «Радыё Свабода»

Позна ўвечары будаўнікі спрабавалі паставіць плот вакол спрэчнага аб'екта.

Увечары 21 студзеня будаўнікі пачалі агароджваць плотам Грушаўскі сквер. Мясцовыя жыхары звярнуліся па дапамогу ў міліцыю, баючыся, што сквер агароджваюць для высечкі.

Як апавёў «Радыё Свабода» мясцовы жыхар Дзяніс Бандарчык, мясцовыя жыхары папрасілі будаўнікоў паказаць паперы, якiя дазваляюць устаноўку плоту. Пачуўшы адмову, яны выклікалі міліцыю, а потым паехалі ў аддзяленне, дзе напісалі заяву з нагоды незаконнай высечкі дрэваў.

Нагадаем, раней мясцовыя ўжо выходзілі на акцыі ў абарону Грушаўскага сквера – людзі надзявалі шалікі на дрэвы, якія плануюць высечы. Яны таксама запісалі відэазварот да прэзідэнта з просьбай захаваць мясцовы сквер, які хочуць забудаваць шматкватэрным жыллём.

ФОТА: «Радыё Свабода»

Паводле дзейнага праекта дэтальнага планавання ніякай забудовы на месцы сквера быць не павінна, хоць на кадастравай мапе ўжо адзначаны надзел пад забудову, які «заходзіць» на частку сквера. Грамадскіх абмеркаванняў пра забудову гэтай тэрыторыі не праводзілі, у канцы лістапада анансаваную прэзентацыю праекта скасавалі і адправілі на дапрацоўку.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках