29 сакавiка 2024, Пятніца, 9:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Зяленскі: Каб быць моцнымі, трэба стаць адзінымі

11
Зяленскі: Каб быць моцнымі, трэба стаць адзінымі
УЛАДЗІМІР ЗЯЛЕНСКІ
ФОТА: РБК-УКРАІНА

Прэзідэнт Украіны ў Дзень саборнасці звярнуўся да грамадзянаў.

Прэзідэнт Уладзімір Зяленскі ў Дзень саборнасці заклікаў украінцаў быць адзінымі. Пра гэта ён заявіў у відэазвароце.

Прэзідэнт заклікаў аб'яднацца не толькі вакол агульных традыцый, культуры і рэлігіі, але і вакол агульных каштоўнасцяў, сярод якіх назваў прыстойнасць, талерантнасць, свабоду, дэмакратыю, заможнасць, павагу да закона, прыватнай уласнасці і адно да аднаго.

"Дарагія ўкраінцы! Каб быць моцнымі, трэба стаць адзінымі. Каб стаць адзінымі, трэба быць моцнымі. З Днём саборнасці Украіны! Украінцы павінны стаць першымі. Так, гэта мара. Але агульная мара заўсёды была для нас рухавіком. Той сілай, якая нам цяпер такая патрэбная", – заявіў Зяленскі.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках