25 красавiка 2024, Чацвер, 10:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

The Guardian: Наследны прынц Савудаўскай Арабіі ўзламаў тэлефон Джэфа Безаса

1
The Guardian: Наследны прынц Савудаўскай Арабіі ўзламаў тэлефон Джэфа Безаса
Джэф Безос (злева) і Мухамед бін Салман

Пасля гэтага хакеры вынялі з тэлефона мільярдэра вялікія аб'ёмы звестак.

Тэлефон заснавальніка Amazon і ўладальніка The Washington Post Джэфа Безаса ўзламалі пасля таго, як ён атрымаў паведамленне ад наследнага прынца Савудаўскай Арабіі Мухамеда бін Салмана. Пра гэта паведамляе The Guardian са спасылкай на крыніцы.

Паводле папярэдніх вынікаў экспэртызы, 1 траўня 2018 года Безас атрымаў у WhatsApp шкодны відэафайл як мяркуецца, ад савудаўскага прынца. Са слоў крыніц, перад гэтым яны абменьваліся ў мэсэнджары прыязнымі паведамленнямі. Як перадае выданне, на працягу некалькіх гадзін хакеры вынялі з тэлефона Безаса вялікія аб'ёмы звестак.

Газета нагадвае, што праз дзевяць месяцаў амерыканскі таблоід The National Enquirer стаў публікаваць інтымныя падрабязнасці пра жыццё Безаса, у тым ліку ягоную перапіску. The Guardian нагадвае, што пазней, у кастрычніку 2018 года, адбылося забойства The Washington Post Джамаля Хашогі.

У пасольстве Савудаўскай Арабіі ў ЗША назвалі «абсурдам» інфармацыю СМІ пра дачыненне каралеўства да ўзлому тэлефона Безаса.

Ягоны кансультант у бяспецы Гэвін дэ Бэкер раней таксама заяўляў, што за ўзломам тэлефона стаяць улады Савудаўскай Арабіі. На ягоную думку, гэта звязана з актыўным асвятленнем у The Washington Post забойства Хашогі.

Джамаля Хашогі, якія супрацоўнічаў з The Washington Post, забілі 2 кастрычніка 2018 гадоў у Сааудаўскім консульстве ў Стамбуле. Са звестак пракуратуры, цела журналіста раздзялілі і знішчылі. ЗША, ААН і турэцкія ўлады ўсклалі адказнасць за забойства на наследнага прынца Сааудаўскай Арабіі.

Наследны прынц заявіў, што бярэ на сябе адказнасць за забойства апазіцыйнага журналіста, бо гэта адбылося «падчас ягонай службы», аднак сцвярджаў, што яму не было вядома аб падрыхтоўцы злачынства. У снежні пецярых абвінавачаных у датычнасці да забойства Хашогі прысудзілі да смяротнага пакарання.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках