25 красавiка 2024, Чацвер, 19:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Фотафакт: Зяленскі купляе падарунак сыну ў краме цацак

22
Фотафакт: Зяленскі купляе падарунак сыну ў краме цацак
УЛАДЗІМІР ЗЯЛЕНСКІ

Прэзідэнт Украіны фатаграфаваўся з пакупнікамі і прадаўцамі.

Прэзідэнта Украіны заўважылі ў адной з крам цацак сеткі Planet Toys, дзе ён купляў падарунак да сямігоддзя сына Кірыла, якое хлопчык адсвяткаваў 21 студзеня. Фота з прэзідэнтам апублікавала ў Instagram супрацоўніца крамы Дар'я Ліндзіна, піша "Гордан".

"Не глядзіце на мяне стомленую, тут галоўны Уладзімір Зяленскі", - напісала яна.

На пытанне адной з падпісчыц, з кім быў прэзідэнт, дзяўчына адказала, што з адным ахоўнікам, і абодва яны былі "мілыя".

Таксама яна падзялілася здымкам у Stories Instagram. На ім Зяленскі выяўлены з мяшком, у якім знаходзіцца канструктар з серыі Lego Mindstorms коштам 9 тысяч грыўняў, што складае траціну афіцыйнага заробку прэзідэнта. Пра гэта паведамляе "Краіна".

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі з 2003 года жыве ў шлюбе з Аленай Зяленскай. У іх двое дзяцей: дачка Аляксандра, якая нарадзілася ў 2004 годзе, і сын Кірыл, які нарадзіўся ў 2013-м.

Напісаць каментар 22

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках