23 красавiка 2024, aўторак, 10:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Змагары з заводам АКБ у Берасці: Заяўленая ўладамі працэдура - блеф

2
Змагары з заводам АКБ у Берасці: Заяўленая ўладамі працэдура - блеф
Фота: media-polesye.by

Актывісты адмовіліся прымаць дакументы «экалагічнай экспэртызы».

Ініцыятыўная група грамадскіх актывістаў, якія выступаюць супраць завода АКБ, адмовілася прымаць дакументы «АйПауэра», паведамляе «Салідарнасць».

Нагадаем, з чэрвеня мінулага года будаўніцтва акумулятарнага завода было прыпыненае. Бо ўлады адрэагавалі на пратэсты мясцовых жыхароў, якія кожную нядзелю выходзілі на плошчу і арганізавалі 24-гадзінныя дзяжурствы каля завода. У верасні кіраўнік дзяржавы даручыў правесці грамадскую экспэртызу, каб мясцовыя жыхары вызначыліся, ці быць гэтаму заводу.

Ініцыятыўная група супраціўнікаў акумулятарнага завода ў Берасці ў аўторак сустрэлася з прадстаўнікамі кампаніі - вытворцам акумулятарных батарэй ТАА «АйПауэр».

Са слоў каардынатара групы Дзмітрыя Бекалюка, прадстаўленыя дакументы не былі падрыхтаваныя, як таго патрабуе заканадаўства аб правядзенні грамадска-экалагічнай экспэртызы. Многія старонкі не завераныя подпісамі і пячаткамі.

- А ключавы дакумент - пашпарты на газаачышчальнае абсталяванне - нам і зусім адмовіліся выдаваць на папяровым носьбіце. Таму я і Уладзімір Мароз (другі чалец ініцыятыўнай групы - заўв. «С») прынялі пастанову адмовіцца ад прыёму дакументаў.

Мне вельмі шкада, што ўся гэтая заяўленая працэдура была блефам. Мы будзем звяртацца ў адміністрацыю Лукашэнкі, Міністэрства прыроды, Камітэт дзяржкантролю і Берасцейскі аблвыканкам, каб дамагчыся ад «АйПауэра» няўхільнага выканання патрабаванняў закона, - сказаў Бекалюк.

А вось як пракаментавалі сітуацыю ў кампаніі, якой належыць акумулятарны завод у СЭЗ «Брэст»:

- Два заяўнікі ад атрымання камплекта праектнай дакументацыі адмовіліся, паказаўшы наступныя прычыны:

- не было часу для праверкі камплектнасці дакументацыі ў сувязі з іх ад'ездам а 14.00 у горад Менск. Пад бракам часу для праверкі камплектнасці дакументацыі заяўнікі вызначылі не праверку складу праекта (які вызначаны пералікам адміністрацыйных працэдур), а бракам часу на пералік колькасці старонак кожнага дакумента. Заяўнікам было прапанавана працягнуць працу, ад чаго яны адмовіліся.

- няма дапрацаванай ацэнкі ўздзеяння на навакольнае асяроддзе. Заўвага была выказана ў форме заявы насуперак патрабаванням заканадаўства. Нормы заканадаўства былі заяўніку растлумачаны і прапанавана пры яго нязгодзе з тлумачэннямі ўнесці гэтую заўвагу ў выснову грамадскай экалагічнай экспэртызы.

- няма подпісаў выканаўцаў на асобных лістах генеральнага плана. Пры гэтым, паколькі ТАА «АйПауэр» атрымала ад праектнай арганізацыі камплект дакументацыі ў электронным выглядзе, ініцыятару было прапанавана заверыць кожны ліст штампам».

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках