29 сакавiка 2024, Пятніца, 0:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дыктатар у паніцы: нафта на дурніцу скончылася

38
Дыктатар у паніцы: нафта на дурніцу скончылася
Фота: «Радыё Свабода»

Нас чакае цікавы і дынамічны год.

Дыктатар у паніцы – нафта на дурніцу скончылася. Умовы Крамля выразныя - сыходзь, не блытайся пад нагамі, стаў пераемніка. Нарэшце гэтыя патрабаванні часткова супалі з жаданнем большасці беларусаў. Гэта больш за ўсё і злуе Лукашэнку, піша тэлеграм-канал «Баста».

- Трэба ісці да таго, што 30-40% мы будзем купляць нафты ў Расейскай Федэрацыі. Адсоткаў 30 мы павінны з Балтыкі завозіць і адсоткаў 30 праз Украіну - правераны ўжо шлях, - заявіў найвялікшы эканаміст усіх часоў і народаў.

«Правераны шлях», нагадаем, - гэта «залатая нафта» з Азербайджана і Венесуэлы. «З Балтыкі» - гэта разрэкламаваны нарвэжскі танкер, грузу якога дастаткова на пару дзён працы Наваполацкага НПЗ. Пра кошт гэтай нафты дзяржпрапагандысты маўчаць, што нядзіўна. Ён значана вышэйшы за расейскі.

Гэта не дыверсіфікацыя паставак энэргарэсурсаў, пра якую радасна напісалі некаторыя экспэрты. Гэта спроба Лукашэнку ўтрымацца на плаве, схапіўшыся за саломінку пры тым, што плаваць без Крамлёўскага выратавальнага круга ён так і не навучыўся.

На перапродажы нафтапрадуктаў - галоўнай крыніцы даходаў сям'і - пастаўлены крыж. Але гэта не адзіны вынік.

Дарагая «нерасейская» нафта - гэта рост кошту бензіну да еўрапейскага ўзроўню. Не на капейку на тыдзень. Падаражанне ўсіх прадуктаў і паслуг пры тых жа заробках. Пазбаўленне нафтавых даходаў набліжаных да дыктатара алігархаў - гэта канфлікты паміж імі і Лукашэнка. Арышты і шантаж перастануць працаваць у нейкі момант.

Паніка дыктатара прадказальная і вытлумачальная.

Нас чакае цікавы і дынамічны год.

Напісаць каментар 38

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках