19 красавiка 2024, Пятніца, 19:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Столтэнбэрг: ЗША размесцяць у Еўропе найбольшую колькасць войскаў

1
Столтэнбэрг: ЗША размесцяць у Еўропе найбольшую колькасць войскаў
Енс Столтэнбэрг
ФОТА: CHARTER97.ORG/ІВАН МЯЖУЙ

Генеральны сакратар NАТО заявіў пра ўзмацненне трансатлантычных сувязяў.

Падчас вучэнняў "Абаронца Еўропы-2020" ЗША ажыццявяць перадыслакацыю ў Еўропу са сваёй тэрыторыі кантынгенту колькасцю 200 000 вайскоўцаў, што стане найбуйнейшым разгортваннем амерыканскіх войскаў у Еўропе з часоў заканчэння "халоднай вайны". Пра гэта падчас слуханняў у Камітэце замежных спраў Еўрапарламенту заявіў генеральны сакратар NАТО Енс Столтэнбэрг, паведамляе Укрінфарм.

"Гэта найбуйнейшае разгортванне ўзброеных сіл ЗША з часоў заканчэння халоднай вайны. Вам можа гэта падабацца ці не, але няслушна казаць, што ЗША пакідаюць Еўропу", - падкрэсліў Столтэнбэрг.

Ён адзначыў, што шчыльнае супрацоўніцтва паміж ЕЗ і NАТО азначае таксама шчыльнае супрацоўніцтва паміж Еўропай і Паўночнай Амерыкай і ўзмацненне трансатлантычных сувязяў, нягледзячы на ўсе існыя супярэчнасці.

Паводле ягоных слоў, Паўночная Амерыка і Еўропа робяць цяпер разам больш, чым яны рабілі цягам многіх папярэдніх гадоў.

"Мы маем агульныя фундаментальныя каштоўнасці, калі гаворка ідзе пра мір і бяспеку. Таму мы павінны ўзмацняць, а не аслабляць трансатлантычныя сувязі", - дадаў Столтэнбэрг.

21 студзеня генеральны сакратар NАТО заявіў, што паводзіны Расеі - адзін з выклікаў, якія стаяць перад еўраатлантычнай супольнасцю.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках