20 красавiка 2024, Субота, 3:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Рафат Чубараў: Мы даем сігнал, што будзем вяртаць Крым

7
Рафат Чубараў: Мы даем сігнал, што будзем вяртаць Крым
РАФАТ ЧУБАРАЎ
ФОТА: CHARTER97.ORG/ІВАН МЯЖУЙ

У першую чаргу гэта павінны зразумець у Расеі.

Старшыня Меджліса крымска-татарскага народа Рафат Чубараў мяркуе, што прыняцце пакета законаў аб Крыме дасць сігнал Расеі, што Украіна мае намер вяртаць анэксаваную паўвыспу. Пра гэта ён сказаў у інтэрв'ю Крым.Реалии.

«Разгляд і прыняцце найбліжэйшым часам пакета законаў: «Аб унясенні дапаўнення і змяненняў у Канстытуцыю Украіны ў частцы Крыму», праект закона «Аб статусе крымска-татарскага народа» і праект закона «Аб карэнных народах ва Украіне» даў бы выразныя сігналы і ўкраінскаму грамадству, і нашым міжнародным партнёрам, і краіне-агрэсару - Расеі, - пра тое, што мы не толькі будзем вяртаць Крым, але мы цалкам усведамляем сваю адказнасць за будучыню Крыма і мы ўсяму свету прэзентуем фармат развіцця Крыма ў складзе незалежнай украінскай дзяржавы», - сказаў Чубараў.

Раней Меджліс крымска-татарскага народа заклікаў дэпутатаў Вярхоўнай Рады IX склікання ўнесці змены ў раздзел Х Канстытуцыі Украіны «Аўтаномная Рэспубліка Крым».

У траўні гэтага года пяты прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка заяўляў, што Вярхоўная Рада Украіны павінна ўнесці змены ў Канстытуцыю Украіны аб крымска-татарскай аўтаноміі ў складзе незалежнай Украіны.

20 сакавіка 2014 Вярхоўная Рада Украіны прызнала крымскіх татараў карэнным народам Крыма. За адпаведную заяву прагаласавалі 283 дэпутаты. Украіна выступіла з гарантыяй захавання і развіцця этнічнай, культурнай, моўнай і рэлігійнай самабытнасці крымска-татарскага народа як карэннага народа і ўсіх нацыянальных меншасцяў Украіны.

Анэксія Крыма Расеяй

У лютым 2014 года ў Крыме з'яўляліся ўзброеныя людзі ў форме без апазнавальных знакаў, якія захапілі будынак Вярхоўнай Рады АРК, Раду міністраў АРК, а таксама Сімферопальскі аэрапорт, Керчанскую паромную пераправу, іншыя стратэгічныя аб'екты, а таксама блакавалі дзеянні ўкраінскіх войскаў. Расейскія ўлады спачатку адмаўляліся прызнаваць, што гэтыя ўзброеныя людзі з'яўляюцца вайскоўцамі расейскага войска. Пазней прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін прызнаў, што гэта былі расейскія вайскоўцы.

16 сакавіка 2014 года на тэрыторыі Крыму і Севастопаля прайшоў непрызнаны большасцю краін свету «рэферэндум» аб статусе паўвострава, па выніках якога Расея ўключыла Крым у свой склад. Ні Украіна, ні Еўрапейскі Звяз, ні ЗША не прызналі вынікі галасавання на «рэферэндуме». Прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін 18 сакавіка абвясціў пра «далучэнне» Крыму да Расеі.

Міжнародныя арганізацыі прызналі акупацыю і анэксію Крыма незаконнымі і асудзілі дзеянні Расеі. Краіны Захаду ўвялі эканамічныя санкцыі.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках