19 красавiка 2024, Пятніца, 11:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Новы расейскі ўрад: ціск на Лукашэнку ўзмоцніцца

7
Новы расейскі ўрад: ціск на Лукашэнку ўзмоцніцца
МІХАІЛ МІШУСЦІН
ФОТА: ІЛЛЯ ПІТАЛЕЎ/РІА НАВІНЫ

«Братэрская-акопная» рыторыка больш не падзейнічае.

Маштабныя кадравыя перастаноўкі ва ўрадзе Расеі былі ў цэнтры ўвагі і ва ўладаў Беларусі. Не без надзеі - маўляў, прыход новых людзей, магчыма, дазволіць адбіцца ад ранейшых праблем, перазагрузіць стасункі. Зрэшты, надзея была слабая - асноўныя беларуска-расейскія супярэчнасці і ў нафтавай, і ў інтэграцыйнай плоскасці даўно выйшлі на найвышэйшы ўзровень. Мяркуючы з таго, хто ў выніку заняў адчувальныя для Беларусі пазіцыі, афіцыйнаму Менску не даводзіцца разлічваць на іх змякчэнне, піша tut.by.

У аўторак вечарам стала вядома, што самыя вялікія змены адбыліся ў эканамічным і сацыяльным блоку расейскага ўрада. Усяго партфеляў пазбавіліся 13 чальцоў кабінета ранейшага прэм'ера Расеі Дзмітрыя Мядзведзева. Утрымалі пазіцыі аксакалы расейскай палітыкі кіраўнік МЗС Сяргей Лаўроў (на гэтай пасадзе ён з 2004 года) і міністр абароны Сяргей Шайгу (на пасадзе з 2012 года). Так што новаму беларускаму кіраўніку Мінабароны Віктару Хрэніну трэба будзе камунікаваць з дасведчаным калегам.

Частковыя змены адбыліся ў энэргетычным блоку. Міністр энэргетыкі Аляксандр Новак захаваў сваю пасаду, а вось профільнага віцэ-прэм'ера Дзмітрыя Козака змяніў Юрый Барысаў, які раней, як паведамляе РБК, адказваў за абаронную прамысловасць і тэмпы яе дыверсіфікацыі, а цяпер будзе курыраваць яшчэ цывільную прамысловасць і ТЭК. «Калі ў абароннай прамысловасці Барысаў разбіраецца дасканала, ён усё жыццё займаўся абарончым комплексам і пытаннямі закупак зброі, то ТЭК для яго чужая галіна. Нафта і газ маюць сур'ёзную спецыфіку, гэта больш складаная галіна працы, чым нават адказваць за прамысловасць», - цытуе РБК кіраўніка Фонду нацыянальнай энэргетычнай бяспекі Канстанціна Сіманава. Так што пакуль віцэ-прэм'еру ў энэргетыцы трэба будзе разбірацца, найперш, у расейскім ТЭКе.

Непрыемным для афіцыйнага Менска сцэнаром стала б прыкметнае ўзмацненне экс-пасла Расеі ў Беларусі Міхаіла Бабіча. Ён застаўся на пазіцыі першага намесніка міністра эканамічнага развіцця, а яго новым шэфам замест Максіма Арэшкіна стаў Максім Рашэтнікаў. Цікава, што Арэшкін, які ўзначальвае ад РФ расейска-беларускую рабочую групу аб інтэграцыі, прадказваюць пасаду памочніка прэзідэнта Расеі ў эканоміцы. Так што нягледзячы на завісанне пытання аб паглыбленай інтэграцыі Беларусі і Расеі абодва кіраўніка інтэграцыйнай групы - і Максім Арэшкін, і Дзмітрый Круты ўмацавалі свае пазіцыі ва ўладзе.

Пасаду першага віцэ-прэм'ера ва ўрадзе Расеі заняў Андрэй Белавусаў (раней - памочнік Пуціна ў эканоміцы, прыхільнік актыўнага ўмяшання дзяржавы ў эканоміку). Пры гэтым ранейшы першы віцэ-прэм'ер Антон Сілуанаў захаваў партфель міністра фінансаў, так што і тут жорсткая рыторыка ў дачыненні да Менску, да прыкладу, аб пытаннях кампенсацыі падатковага манеўру, захоўваецца. «Падатковы манеўр - наша ўнутраная справа. Калі вы хочаце, каб мы стваралі такія ж умовы для вашых нафтаперапрацоўшчыкаў, як у нас, давайце, каб гэта рухалася ўзаемавыгадна. Давайце акцызную палітыку аб'яднаем. У нас ёсць недавер да працы вашых мытнікаў - няхай і нашы мытнікі там працуюць, наладзім абмен звесткамі», - казаў Сілуанаў яшчэ ў 2018 годзе. З таго часу ў пазіцыі РФ наконт гэтага пытання нічога не мянялася.

У вельмі непрыемнай гісторыі сутыкаліся беларускія ўлады і з Маратам Хуснуліным. Новы віцэ-прэм'ер, адказны за будаўніцтва і рэгіянальную палітыку, быў намеснікам у мэра Масквы Сяргея Сабяніна. Пасля ягоных актыўных дзеянняў аб перакройцы вельмі ёмістага рынка будаўніцтва маскоўскай падземкі беларускі выканаўца стаў банкрутам і займеў завінавачанасць на суму блізу 45 млн даляраў.

Новы прэм'ер-міністр Расеі Міхаіл Мішусцін атрымаў поўны карт-бланш, мандат на змены, кажуць апытаныя «Ведомостями» палітолагі. Але на беларускім кірунку сур'ёзных перамен чакаць не даводзіцца. Братэрская акопная рыторыка застаецца правадыру Беларусі. Ніжэй - голы прагматызм на сваю, расейскую, карысць.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках