16 красавiка 2024, aўторак, 14:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прэзідэнтам Грэцыі ўпершыню абралі жанчыну

Прэзідэнтам Грэцыі ўпершыню абралі жанчыну
КАТЭРЫНА САКЕЛАРАПУЛУ

У Грэцыі кіраўніка дзяржавы абірае парламент.

Парламент Грэцыі выбраў былую кіраўніцу Дзяржаўнай рады (Вярхоўнага адміністрацыйнага суда) Катэрыну Сакеларапулу наступным прэзідэнтам краіны.

Пра гэта паведамляе "Еўрапейская праўда" са спасылкай на Ekatimerini.

Пасада прэзідэнта ў Грэцыі мае ў значнай ступені цырыманіяльную ролю, якая таксама прадугледжвае абмежаваныя палітычныя паўнамоцтвы.

63-гадовая Сакеларапулу атрымала падтрымку 261 заканадаўца з 300 чальцоў парламента. Яе падтрымалі заканадаўцы ад кіроўнай партыі "Новая дэмакратыя", левая апазіцыя "СІРЫЗА" і левацэнтрысцкі рух "Альянс за перамены".

Яна будзе знаходзіцца на пасадзе 5 гадоў. Тэрмін яе паўнамоцтваў пачнецца з 13 сакавіка, калі скончацца паўнамоцтвы дзейнага прэзідэнта Пракопіса Паўлапуласа.

Сакеларапулу стане першай жанчынай-кіраўніцай дзяржавы ў Грэцыі.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках