25 красавiка 2024, Чацвер, 5:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Фотафакт: у Беларусі прадаюць старыя "Жыгулі" астранамічнымі коштамі

102
Фотафакт: у Беларусі прадаюць старыя "Жыгулі" астранамічнымі коштамі

І гэта - не разавыя выпадкі, а асаблівасць рынку аўто.

У аб'явах раз-пораз натыкаешся на "капейкі", "тройкі", "шасцёркі", за якія не саромеюцца прасіць 3-4, а то і 5-6 тысяч "вечназялёных". І гэта не разавыя жаданні асобна ўзятых грамадзян - гэта ўжо цэлы сегмент рынку!

Хочаце вы таго ці не, кошт класічных "Жыгулёў" можа быць вышэйшым, чым у іншых іншамарак тых жа гадоў выпуску. Праўда, варта ўдакладніць: гаворка ідзе аб аўтамабілях, стан якіх заяўляецца нібыта ідэальным. Так гэта ці не і якая сапраўдная гістарычная каштоўнасць 30-гадовых "Жыгулёў", хай і з нулявым прабегам, тэма для асобнага разбору, які мы абавязкова зробім, піша abw.by.

Сёння - аб тым, за колькі выстаўляецца на другасным рынку "класіка" Тальяці ў ідэальным стане.

Скажам, вось вам "Жыгулі" з ліку свежых - асобнік 2000 года выпуску з прабегам 54 тысячы км за 7005 руб (3300$). Ён куды маладзейшы за большасць "шах", прадстаўленых на рынку. Але ёсць нюансы. "Шасцёрка" выпускалася 30 гадоў (1976-2006 гады), так што варыянтаў на "другасным рынку" шмат. І ўсе яны вельмі розныя! І гэта мы не толькі пра стан.

Краты без хрому, панэль без плёнкі пад "дрэва", абіўка салона тканкавая - і сучаснае стырно. Увогуле, частка стылістыкі ў "шасцёрках" апошніх гадоў выпуску была страчаная, а менавіта дзеля гэтага такія аўто цяпер і набываюць!

Затое "аўтамабіль у выдатным стане, у "роднай" фарбе, "родны" прабег 54 тысяч. Аўто ў адных руках эксплуатавалася толькі ў летні перыяд, у астатні час захоўвалася ў гаражы. Пасля куплі аўтамабіля была праведзеная поўная апрацоўка кузава, усталяваная абарона пад чатырма коламі, "запаска" новая, ні разу не ставілася", - абвяшчае аб'ява.

А калі хочаце сапраўдную "класіку", то вось вам "шасцёрка" з 1980-х. Аўтамабіль 1986 году выпуску, з рухавіком 1.5, 5-ступеністай скрынкай і прабегам 60 тысяч км каштуе 6262 рублёў (2950$).

"Стан новага аўто, арыгінальныя дыскі, кузаў без карозіі, гаражнае захоўванне, зімой не ездзіў", - піша прадавец.

Ёсць варыянты і даражэйшыя. Вось яшчэ адзін асобнік 1986 года з заяўленым прабегам 12 тысяч км за 9553 рублёў (4500$).

Мяркуючы па фота, гэты аўтамабіль таксама ў стане "як новы"…

Але якой бы ні была "крутой" "шасцёрка", "тройка" ўяўляюецца больш цікавым варыянтам янгтаймера. Па-першае, яна больш "вінтажная" і лепш адлюстроўвае італійскі стыль 1960-1970-х. Па-другое, на рынку больш асобнікаў, выпушчаных яшчэ ў 1970-х, - такіх ранніх "шасцёрак" у "жывым" стане яшчэ трэба пашукаць! Але кошты…

Для пачатку возьмем варыянт "прасцей". "Тройка" 1983 года выпуску з рухавіком 1.3 і прабегам 106 тысяч км прапануецца за 5727 рубля (2698$).

"Стан добры. Усё працуе, Гаражнае захоўванне без зімовай эксплуатацыі, адзін гаспадар. Фарба "родная", камплектацыя заводская", - паведамляецца ў аб'яве. Аўтамабіль не спрабуюць выдаць за музейны экспанат, што ўжо нядрэнна, у тым ліку і з пункту гледжання кошту.

А вось, напрыклад, ВАЗ-2103 1977 года з 1,5-літровым рухавіком і прабегам 22 тыс км за 9553 руб (4500$). Дорага? Астатнія варыянты "ідэальных троек" яшчэ даражэйшыя!

А гэты асобнік заяўляецца менавіта як аўтамабіль у ідэальным стане, які не патрабуе дадатковых укладанняў.

Мяркуючы па фота, яшчэ адна "тройка" ад таго ж прадаўца, але ўжо 1975 гада выпуску і за 11 675 руб. (5500$). Таксама 1,5-літровы рухавік, прабег 34 тысяч км.

Мяркуючы з усяго, у аўтамабіля арыгінальны стан, з цікавага - адпаведная духу часу магнітола і выкананы ў сініх адценнях салон (звычайна ў "троек" ён чырвоны або бэжавы).

А вось яшчэ адзін асобнік 1975 года, за які просяць 10 614 руб. (5000$). Зрэшты, мінімальны гандаль дапускаецца.

Заяўлена, што ў аўто "адзін гаспадар, гаражнае захоўванне, выдатны стан, усё "роднае", зімой аўтамабіль не ездзіў". Нават "нумары" і тыя "родныя", старога савецкага ўзору. З "вольнасцяў" прыкметныя хіба што пафарбаваныя дэфлектары кратаў на капоце.

А як вам ВАЗ-2103 за 12 737 руб. (6000$)? Гэты асобнік выпушчаны ў 1975 годзе, прабег - 111 тысяч км, пад капотам таксама 1,5-літровы рухавік.

З фатаграфій ствараецца ўражанне, быццам аўтамабіль перафарбоўваўся, але гэта "не дакладна". У кожным выпадку ён блізкі да арыгінальнага (бянтэжаць толькі колы з перафарбаванымі дыскамі і калодка з раздымам замест штатнага тумблера, якая тырчыць з пярэдняй панэлі).

І калі вы думаеце, што гэта ўсё дорага, то вось наш пераможца. ВАЗ-21013 1985 года выпуску выстаўлены на продаж коштам 23 591 руб. (11 113$)! Заяўлены прабег - 6 тысяч км, аўтамабіль сапраўды выглядае як новы.

"Аўтамабіль у ідэальным стане. Лідар праекта "Капсула часу". 6000 км арыгінальнага прабегу, 100% аўтэнтычны стан. Кошт гэтага бясцэннага асобніка можна абмеркаваць індывідуальна", - напісана ў аб'яве.

Зрэшты, у тым жа аўтахаўсе можна знайсці і куды больш танную "капейку". Аўтамабіль 1972 года з прабегам 15 тысяч км прадаецца за 6793 руб (3200$).

"Ідэальны стан. Шмат арыгінальных запчастак часоў СССР. Выдатны асобнік для знатакоў", - абвяшчае тэкст аб'явы.

Наш вердыкт

Як бачым, "Жыгулі" ў ідэальным (як заяўляецца) стане прадэманстраваныя рознымі мадэлямі і рознымі эпохамі (калі гаворым пра год выпуску), але коштам, які нізкім ніяк не назавеш. Зрэшты, аб рэальнай каштоўнасці савецкай "класікі", а таксама аб мэтазгоднасці яе пакупкі і пра тое, для чаго яе наогул набываць, пагаворым наступным разам. Абяцаем, што гэта будзе цікава.

Напісаць каментар 102

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках