28 сакавiка 2024, Чацвер, 23:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сёння - дзень памяці пра «ваяра святла» Міхаіла Жызнеўскага

7
Сёння - дзень памяці пра «ваяра святла» Міхаіла Жызнеўскага
Міхаіл Жызнеўскі

Шэсць гадоў таму перастала біцца сэрца беларускага Героя Украіны.

Ва Украіне адзначаюць Дзень памяці Нябеснай сотні. Шэсць гадоў таму ў гэты дзень падчас гвалтоўнага разгону мірнага пратэсту сілавікамі загінулі беларус Міхаіл Жызнеўскі і армянін Сяргей Нігаян.

Куля снайпера абарвала жыццё беларуса 22 студзеня 2014 года. Міхаіл Жызнеўскі не дажыў 4 дні да свайго 26-годдзя, ён стаў другой ахвярай, забітай на Еўрамайдане ў Кіеве.

У Кіеве на вуліцы Грушэўскага ў лістападзе 2014 года адкрылі мемарыял Міхаілу Жызнеўскаму. У Беларусі яго магіла неаднаразова зазнавала акты вандалізму.

У 2017 годзе пяты прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка пасмяротна прысвоіў беларусу годнасць Герой Украіны.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках