24 красавiка 2024, Серада, 6:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Экспэрт: Рост унутраных коштаў паліва непазбежны

21
Экспэрт: Рост унутраных коштаў паліва непазбежны

На гэта ўплываюць два фактары.

Як вядома, з 1 студзеня расейскія нафтавыя кампаніі спынілі пастаўкі нафты ў Беларусь. Тады ж Лукашэнка даручыў ураду адшукаць альтэрнатыўныя крыніцы паставак і падпісаць кантракты, якія гарантавалі б пастаўку нафты для забеспячэння бесперабойнай працы двух беларускіх нафтаперапрацоўчых заводаў, піша kp.by.

Відавочна, урад і «Белнафтахім» у гэтым кірунку актыўна працуюць.

Стала вядома, што Беларуская нафтавая кампанія набыла партыю нарвежскай нафты Johan Sverdrup. Вядома, што ўжо 22 студзеня першы танкер з 80 тысячамі тон нафты прыбудзе ў порт літоўскай Клайпеды, адкуль яе ўжо па чыгунцы адправяць на наваполацкі «Нафтан». Гэтая складаная схема закупкі, лагістыкі і транспартавання павялічвае кошт імпартаванага нарвежскага чорнага золата. Паводле ацэнак экспэртаў, кошт перапраўкі і транспартавання нафты па чыгунцы да «Нафтана» можа перавышаць 20 даляраў за тону. Трэба пры гэтым адзначыць, што нарвежская нафта, якую Беларусь закупіла, па сваім складзе блізкая да расейскай сыравіны, якая перапрацоўваецца на беларускіх НПЗ. Значыць, істотнай пераналадкі іх магутнасцяў для перапрацоўкі нарвежскай нафты не спатрэбіцца.

- Сапраўды, цяпер альтэрнатывы ў поўным аб'ёме няма пастаўкам расейскай нафты. Але, як мы дамаўляліся, дыверсіфікацыя нам патрэбная. Трэба ісці да таго, што 30-40% мы будзем набываць у Расейскай Федэрацыі. Адсоткаў 30 мы павінны з Балтыкі завозіць і адсоткаў 30 праз Украіну - правераны ўжо шлях. Магчыма, Казахстан зможа паставіць нам нафту, калі Расея пагодзіцца з гэтым. Дзіўна: наш хаўруснік не дае згоды на пастаўку нафты ад нашага іншага хаўрусніка. Што ж, такая сітуацыя цяпер у пастаўках нафты, і мы павінны ў гэтым разабрацца, - заявіў Аляксандр Лукашэнка на нарадзе ў пытаннях падвышэння эфектыўнасці рэалізацыі нафтапрадуктаў на экспарт.

Акрамя гэтага Лукашэнка адзначыў, што дыверсіфікацыя паставак зусім не выключае прадаўжэння паставак нафты з Расеі

- Мы павінны на практыцы паглядзець, чым гэта скончыцца. А так браты з усходу палохаюць, што гэта будзе вельмі дорага. Мы таксама, не палічыўшы, не паспрабаваўшы, думаем, што мы не справімся. Таму прынятая пастанова закупіць, нягледзячы на тое, азербайджанская гэта, саудаўская, нарвежская, амерыканская, не важна, якая - нафту сусветнымі коштамі. Паставіць на нашы нафтаперапрацоўчыя заводы і атрымаць нафтапрадукты з гэтай нафты. Гэта значыць, з альтэрнатыўных крыніц, вядома, не выключаючы нашага галоўнага пастаўшчыка - Расейскую Федэрацыю, - падкрэсліў ён.

Экспэрт: 80 тысяч тон нафты - кропля ў моры

- Пастаўку 80 тысяч тон, пра якую цяпер ідзе гаворка, нельга ацаніць як істотную. Гэта мала - усяго 2 - 3 дні загрузкі магутнасцяў двух беларускіх НПЗ. Стратэгічна такі аб'ём пастаўкі нічога не вызначае, - пракаментаваў чаканую пастаўку ў Беларусі нарвежскай нафты старэйшы аналітык «Альпары» Вадзім Іёсуб. - Эканоміка ўгоды і дакладныя яе лічбы не раскрываюцца, але відавочна, што Беларусь набыла нафту сусветным коштам. Нават не ведаючы канкрэтыкі, можна з вельмі высокай доляй упэўненасці казаць пра тое, што з улікам перапраўкі і транспартавання чыгуначным транспартам нарвежская нафта нам каштавацьме даражэй, чым расейская, нават з улікам прэмій, якія расейскія кампаніі хочуць ад нас атрымліваць. Гаворка ідзе аб сумах прэмій, якія вагаюцца ад 6-10 даляраў за тону.

- Для чаго тады гэта зроблена: набываць нафту сусветным коштам, транспартаваць яе морам і па чыгунцы?

- Гэта можа быць палітычнай пастановай – элемент некаторага ціску на Расею: паглядзіце, у нас ёсць альтэрнатывы. Але пастаўка ў аб'ёме 80 тысяч тон нафты - гэта не альтэрнатыва ў поўным сэнсе слова. Але гаворка ідзе аб перспектывах, аб патэнцыйнай магчымасці набыць 2 мільёны тон нарвежскай нафты. Гэта ўжо частковая альтэрнатыва. Пакуль зразумелыя дзве рэчы. Аб'ём пастаўкі маленькі, кошт, хутчэй за ўсё, вышэйшы, чым у Расеі. Аднак працаваць над пошукам альтэрнатыўных крыніц усё адно трэба, нават разумеючы, што альтэрнатыўных крыніц таннейшых, чым расейская нафта, не будзе. Але мець у прынцыпе альтэрнатыву паставак важна, каб пазбавіць Расею такога рычага ціску, як закручванне «нафтавага крана», пры якім беларуская нафтаперапрацоўка можа цалкам спыніцца.

- А што можа быць з коштам паліва? У годзе 52 тыдні - чакаць 52 разы падаражання?

- Не думаю. Акрамя працэсу пошуку Беларуссю нафтавых альтэрнатыў, важныя і ваганні сусветных коштаў нафты. Летась кошт літра бензіну змяняўся дзясяткі разоў, але былі не толькі падвышэнні, але і паніжэнні. Але з улікам таго, што нафта нам сёлета будзе абыходзіцца даражэй, чым летась, падвышэнні кошту паліва, зразумела, будуць здарацца часцей.

Хачу адзначыць яшчэ адзін момант: трэба ўзгадаць, што ў 2013-2014 гадах у нас кошт літра 92-га бензіну трымаўся ў эквіваленце аднаго даляра. Потым рублёвую цану зафіксавалі, курс, як мы памятаем, імкліва вырас. Цана ўпала амаль да 50 цэнтаў. Потым яе сталі зноў павышаць. Атрымліваецца, што нават з улікам рэгулярнага падвышэння кошту ў валютным эквіваленце за бензін мы плацім не так шмат, як некалькі гадоў таму. Гэты працэс аб'ектыўны з улікам яшчэ таго факту, што пастаўкі на ўнутраны рынак нясуць нашым НПЗ страты. Раней яны кампенсаваліся пастаўкамі менавіта на замежны рынак. Цяпер з улікам, па-першае, падатковага манеўру, па-другое, спынення паставак нафты з Расеі, беларускія нафтавыя заводы не зарабляюць пастаўкамі на замежны рынак. У гэтай сітуацыі рост унутраных коштаў паліва непазбежны.

Напісаць каментар 21

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках