24 красавiка 2024, Серада, 9:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Трамп у Давосе прапанаваў Тунберг адцягнуцца ад ЗША

10
Трамп у Давосе прапанаваў Тунберг адцягнуцца ад ЗША
ФОТА: REUTERS/JONATHAN ERNST

Швэдская школьніца чарговым разам уступіла ў завочную палеміку з амерыканскім прэзідэнтам.

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп паведаміў, што экалагічная актывістка Грэта Тунберг апярэдзіла яго, стаўшы чалавекам года паводле версіі часопіса Time. Адпаведную заяву Трамп зрабіў у Давосе, на сустрэчы з журналістамі, паведамляе «Радыё Свбода».

Кіраўнік Белага дома адзначыў, што не ўважае размовы пра змены клімата надуманымі і хацеў бы, каб Тунберг выступіла ў Давосе. Пры гэтым Трамп сказаў, што экалагічнай актывістцы варта адцягнуцца ад Злучаных Штатаў і засяродзіцца «на больш забруджаных краінах».

Напярэдадні швэдская школьніца чарговым разам уступіла ў завочную палеміку з Трампам, які ў сваім выступе раскрытыкаваў актывістаў, што заклікаюць да актыўных захадаў у барацьбе са зменамі клімату, за лішні, на ягоную думку, песімізм. «Калі наш дом гарыць, бяздзейнасць тых, хто пры ўладзе, толькі раздзімае полымя», - заявіла ў адказ Тунберг.

У каментары сітуацыі з імпічментам прэзідэнт ЗША паведаміў, што пастанова цалкам залежыць ад Сената. Трамп зноў назваў увесь працэс «падманам» і «паляваннем на ведзьмаў» і сказаў, што мае намер сачыць за слуханнямі.

Акрамя таго, амерыканскі лідар пацвердзіў, што Вашынгтон неўзабаве пашырыць спіс краін, грамадзянам якіх абмежаваны ўезд у Злучаныя Штаты. СМІ паведамляюць, што пад абмежаванні патрапяць сем краін, сярод якіх Беларусь і Кыргызстан.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках