29 сакавiка 2024, Пятніца, 17:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

The Economist: Беларусь заняла 150 месца з 165 краін у індэксе дэмакратыі

11
The Economist: Беларусь заняла 150 месца з 165 краін у індэксе дэмакратыі
Фота: «Радыё Свабода»

Побач з Беларуссю ў рэйтынгу знаходзяцца Бахрэйн і Іран.

Брытанская даследчая арганізацыя «The Economist Intelligence Unit» апублікавала свежы «Індэкс дэмакратыі». У ім Беларусь выявілася на 150-м месцы сярод 165 краін, паведамляе сайт тэлеканала «Белсат».

У «Індэксе дэмакратыі» за 2019 год Беларусь заняла 150-е месца. У 2018 годзе мы былі на 137-м месцы.

Побач з Беларуссю ў рэйтынгу знаходзяцца Бахрэйн і Іран.

У рэгіянальным рэйтынгу сярод 28-мі ўсходнееўрапейскіх краін Беларусь выявілася на 25-м месцы.

«Беларусь, Азербайджан і чатыры краіны Цэнтральнай Азіі (Казахстан, Таджыкістан, Туркменістан і Узбекістан) па-ранейшаму застаюцца дыктатурамі, большасць кіраўнікоў якіх застаюцца нязменнымі», - адзначаюць аўтары даследавання.

Першыя месцы ў рэйтынгу заняла Нарвегія, Ісландыя і Швэцыя.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках