19 красавiка 2024, Пятніца, 3:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лісабон афіцыйна прыняў тытул Зялёнай сталіцы Еўропы 2020

Лісабон афіцыйна прыняў тытул Зялёнай сталіцы Еўропы 2020

У 2019 годзе гэты тытул дастаўся Осла.

Лісабон першым з гарадоў Паўднёвай Еўропы здабыў тытул Зялёнай сталіцы, які прысуджаецца Еўракамісіяй штогод з 2008 года. Журы прысудзіла перамогу Лісабону за комплекснае развіццё зялёных тэхналогій, піша «Европульс».

Так, у горадзе перапрацоўваецца 34% адкідаў, а на сметнік адпраўляецца ўсяго 1%. З 2008 года ў межах горада пасадзілі больш як 250 гектараў зялёных насаджэнняў, а ў 2021 годзе іх плошча павінна дасягнуць 350 гектараў.

Лісабон актыўна развівае «зялёныя» тыпы транспарту: будуе веладарожкі (цяпер іх больш за 90 кіламетраў, а ў 2021 годзе будзе больш за 200 кіламетраў) і стымулюе гараджан перасаджвацца на грамадскі транспарт. Да прыкладу, летась у Лісабоне з'явіўся новы тып праязнога квітка - 1 еўра на цэлы дзень на ўсе тыпы транспарту.

Да 2050 года Лісабон плануе знізіць колькасць шкодных выкідаў да нейтральнага ўзроўню, а спажыванай вады - на 25%. Да 2025 года ў горадзе з'явіцца сістэма выкарыстання дажджавой вады ў гаспадарчых мэтах (напрыклад, для паліву вуліц) і некалькі сонечных электрастанцый, якія будуць забяспечваць энэргіяй электрычныя тыпы грамадскага транспарту (у тым ліку знакаміты Лісабонскі трамвай №28).

Тытул «Зялёная сталіца Еўропы» Еўракамісія прысуджае гарадам з насельніцтвам, большым за 100 тысяч чалавек. У 2019 годзе Зялёнай сталіцай Еўропы быў Осла.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках