28 сакавiка 2024, Чацвер, 18:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Літве затрымалі машыністаў беларускага цягніка

5
У Літве затрымалі машыністаў беларускага цягніка

У салоне знайшлі мяшкі з 2600 пачкамі цыгарэт.

На днях у Віленскім раёне Літвы за кантрабанду цыгарэт былі затрыманыя двое машыністаў цягніка, які прыбыў з Беларусі, а таксама двое мясцовых жыхароў. Пра гэта паведамляе cайт тэлеканала «Белсат» са спасылкай на літоўскую памежную службу.

20 студзеня памежнікі заўважылі падазроную Audi A6 недалёка ад пасёлка Парудаміна. Мелася аператыўная інфармацыя, што на ёй могуць перавозіць кантрабанду.

За стырномсядзеў 32-гадовы мясцовы жыхар, а побач 23-гадовая дзяўчына. У салоне знайшлі мяшкі з 2600 пачкамі цыгарэт, маркіраванымі беларускімі акцызамі.

У той жа дзень на чыгуначнай станцыі Вайдатай былі затрыманыя машыністы грузавых цягнікоў з Беларусі. Гэта мужчыны 32 і 34 гадоў. Іх таксама падазраюць у транспартаванні цыгарэт.

Паводле версіі следства, яны везлі тавар у сваім лакаматыве, а потым выгрузілі ва ўмоўленым месцы, дзе яго забралі мясцовыя жыхары.

На гэты момант усе чацвёра затрыманыя, распачатае дасудовае расследаванне. Цыгарэты канфіскаваныя. Для таго, каб забраць лакаматыў і грузавыя вагоны назад, давялося чакаць змену з Беларусі.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках