24 красавiка 2024, Серада, 13:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пуцін задумаўся пра ўзвядзенне Вялікай расейскай сцяны

40
Пуцін задумаўся пра ўзвядзенне Вялікай расейскай сцяны
ФОТА: BLOOMBERG

Яна павінна будзе праходзіць праз чатыры вобласці РФ.

Прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін задумаўся пра ўзвядзенне Вялікай расейскай сцяны. Пра гэта ён заявіў у сераду, 22 студзеня, падчас сустрэчы з прадстаўнікамі грамадскасці ў горадзе Усмані Ліпецкай вобласці, паведамляе «Комсомольская правда».

Пуцін мае намер звярнуцца ў профільныя структурыдля вывучэння ініцыятывы, а таксама разгляду яе перспектыў і магчымага фінансавання. «Паглядзім, што там можна зрабіць... Гэта цікава», - заявіў прэзідэнт РФ.

Ідэю пабудаваць такую сцяну Пуціну прапанаваў прэзідэнт мясцовай навуковай арганізацыі Аляксандр Бяссуднаў. На ягоную думку, помнік архітэктуры можна было б узвесці па лініі Белгародскай засечнай рысы, якая выконвала ў XVII стагоддзі ахоўную функцыю. «Ёсць маленькая закавыка, бо ў Сі Цзіньпіна ёсць Вялікая (кітайская - рэд.) сцяна, а ў нас няма», - растлумачыў Бяссуднаў. Варта адзначыць, што Вялікая кітайская сцяна праходзіць па паўночным Кітаю цягам 8851,9 кіламетраў.

Даўжыня сцяны з усімі адгалінаваннямі складае 21 тысячу 196 кіламетраў. Яе таўшчыня ў асноўным складае блізу 5-8 метраў, а вышыня часцей за ўсё блізу 6-7 метраў. Адна з назваў сцяны - «Зямля драконаў».

Напісаць каментар 40

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках