24 лютага 2020, панядзелак, 8:01
Засталося зусім крыху
Рубрыкі

Баку і Менск спрабуюць дамовіцца аб пастаўках нафты

14
Баку і Менск спрабуюць дамовіцца аб пастаўках нафты

Баку і Менск абмяркоўваюць выкарыстанне нафтаправода Адэса-Броды для пастаўкі нафты ў Беларусь.

Пра гэта заявіў афіцыйны прадстаўнік азербайджанскай кампаніі (SOCAR) Ібрагім Ахмедаў.

«Выкарыстанне нафтаправода Адэса-Броды абмяркоўваецца як адна з магчымых опцый», - цытуе ria.ru прадстаўніка SOCAR.

Раней Ібрагім Ахмедаў пацвярджаў, што тэхнічныя магчымасці для такіх паставак сапраўды ёсць. Каб прывезці нафту ў Беларусь, яе спачатку трэба даставіць нафтаправодам на ўзбярэжжа Грузіі, затым танкерам у Адэсу. А адтуль па чыгунцы або трубаправодам - на беларускія НПЗ. Але ёсць і іншыя схемы.

Паводле слоў першага віцэ-прэм'ера Дзмітрыя Крутога, Беларусь вядзе перамовы аб пастаўках нафты з Украінай, Польшчай, краінамі Балтыі і Казахстанам.

З 1 студзеня 2020 года Расея спыніла пастаўкі нафты ў нашу краіну, бо леташняя дамова скончылася, а новую так і не падпісалі.