25 красавiка 2024, Чацвер, 5:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Трамп паставіў новы рэкорд у колькасці твітаў за дзень

4
Трамп паставіў новы рэкорд у колькасці твітаў за дзень

Прэзідэнт ЗША размяшчаў новае паведамленне кожныя 88 секундаў.

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп паставіў новы асабісты рэкорд у колькасці размешчаных ім за дзень на сваёй старонцы ў Twitter паведамленняў. Такія звесткі прывёў інфармацыйны партал Factbase, які адсочвае афіцыйныя заявы амерыканскага лідара.

На стан 18.35 паводле мясцовага часу (02.35 паводле менскага 23 студзеня) Трамп апублікаваў 142 паведамленні. Паводле падлікаў, пакуль ён знаходзіўся на палях Сусветнага эканамічнага форуму ў Давосе, Трамп размяшчаў новае паведамленне кожныя 88 секундаў. Папярэдні рэкорд ён паставіў у снежні 2019 года, калі апублікаваў 123 паведамленні за суткі.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках