19 красавiка 2024, Пятніца, 11:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Ведаеш, чаму ў нас такія кошты на ўсе шалёныя?»

36
«Ведаеш, чаму ў нас такія кошты на ўсе шалёныя?»
Андрэй Войніч

Адная з тысячы маніпуляцый уладаў пра «параўнальна сумленнае адбіранне грошай».

Сутыкнуўся выпадкова на прасторах ВК з аднагрупніцай, разгаварыліся, прапанавала сустрэцца, папіць кавы.

Сустрэліся ў горадзе, падчас размовы распавяла мне вельмі цікавы феномен, які шмат што тлумачыць у працэсах асаблівага эканамічнага шляху Беларусі.

Працуе яна (паводле адукацыі - медык) у фірме, якая займаецца размытнёўкай. Фірма прыватная, работа як правіла, у падборцы патрэбных параметраў для тых ці іншых тавараў, якія не пасуюць да пэўных катэгорый дзяржавы. Але бывае, што проста даводзіцца "дамаўляцца" з мытняй. І вось што цікавага яна распавяла:

"Ведаеш чаму ў нас такія кошты шалёныя? Таму што дзяржава ў прынцыпе не зацікаўленая ў пастаўках танных тавараў.

Выклікае мяне тэрмінова на мытню адзін мой кліент, вязе звычайныя яблыкі, з Еўропы, і гэта праблема. Бо закупкавы кошт яблыкаў - 10 капеек за кілаграм і мытня проста адмаўляецца іх прапускаць, бо ёсць негалосны ўсталяваны ніжні парог кошту кожнага тавару.

Мытнік шчыра кажа, што на кошце 10 капеек дзяржава нічога не здабудзе.

Стаўце закупачны кошт 2.5 рубля, тады размытніць. У выніку выходзіць, што прадпрымальнік плаціць першапачаткова больш, чым гэтыя яблыкі каштуюць. Зверху накідвае адсоткі, якія кампенсуюць размытнёўку, перавозку, захоўванне i гд., і кошт гэтых яблыкаў для канчатковага спажыўца будзе не належныя 25-30 капеек, а навязаныя дзяржавай фактычна 3-5 рублёў за кілаграм. І гэтая схема тычыцца абсалютна ўсяго, усіх тавараў, якія перасякаюць мяжу Беларусі".

Думаю, варта задумацца над тым, як абіраюць нас улады, бо гэта толькі адна з сотняў магчымых махінацый з нашымі кішэнямі.

Андрэй Войніч, тэлеграм-канал «Еўрапейская Беларусь»

Напісаць каментар 36

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках