24 красавiка 2024, Серада, 11:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сёння ў Варшаве пройдуць дэбаты з удзелам беларускіх, польскіх ды ўкраінскіх экспэртаў

4
Сёння ў Варшаве пройдуць дэбаты з удзелам беларускіх, польскіх ды ўкраінскіх экспэртаў

Тэма дыскусіі - «Беларусь, Польшча, Украіна: 30 гадоў пасля перамогі «Салідарнасці».

Публічная бібліятэка Варшавы і фонд «Хартыя-97» праводзяць 23 студзеня дыскусію «Беларусь, Польшча, Украіна: 30 гадоў пасля перамогі "Салідарнасці"».

Чаму суседнія краіны апынуліся ў такіх розных сітуацыях праз 30 гадоў пасля пачатку трансфармацыі? Ці застаецца Беларусь апошняй дыктатурай Еўропы? Якая сітуацыя ў Беларусі пасля «парламенцкіх выбараў» і перад «прэзідэнцкімі»? Чаму Будапешцкі мемарандум не спрацаваў? Што Польшча робіць і можа зрабіць для падтрымкі дэмакратыі ў суседніх краінах? Гэтыя і іншыя пытанні ў ходзе дыскусіі падымуць:

Андрэй Саннікаў – былы намеснік міністра замежных справаў Беларусі, кіраўнік беларускай дэлегацыі на перамовах пра ядзернае і звычайнае раззбраенне ў 1991–1995 гадах, экс-кандыдат у прэзідэнты Беларусі ў 2010 годзе, былы палітвязень.

Віктар Рос – амбасадар Польшчы ў Малдове (1994–2000) і Арменіі (2003–2004), былы дарадца міністра і кіраўнік палітычнага аддзела ў амбасадзе Польшчы ў Расеі, дарадца (2000) і намеснік дырэктара (2001) у Дэпартаменце стратэгіі і Планавання знешняй палітыкі ў Міністэрстве замежных справаў. Выкладнік у Варшаўскім універсітэце. Працаваў адным з кіраўнікоў польскай праграмы дапамогі рэпрэсаваным беларускім студэнтам імя К. Каліноўскага.

Вольга Паповіч – гісторык, каментатарка ўкраінскай палітыкі, фонд «Наш вибір».

Мадэратарам сустрэчы будзе журналіст Яўген Клімакін.

Дэбаты пройдуць:

23 студзеня а 18-й

Канферэнц-зала Публічнай бібліятэкі Варшавы

Вуліца Кашыкова 26/28.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках