28 сакавiка 2024, Чацвер, 17:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У менскай інфекцыйнай лякарні знаходзіцца дзяўчына з падазрэннем на каронавірус

15
У менскай інфекцыйнай лякарні знаходзіцца дзяўчына з падазрэннем на каронавірус

Нядаўна яна пабывала ў Кітаі.

21-гадовая мянчанка Ганна прыляцела ў Менск у панядзелак 20 студзеня з Шанхая, дзе была на моладзевым фестывалі. Са слоў мамы дзяўчыны, учора ў яе павысілася тэмпература да 38,5. Сям'я выклікала хуткую, і дзяўчыну адвезлі ў Гарадскую клінічную інфекцыйную лякарню Менска. Міністэрства аховы здароўя абяцаў пракаментаваць сітуацыю найбліжэйшым часам, паведамляе onliner.by.

Пра тое, што ў сталічнай інфекцыйнай бальніцы знаходзіцца пацыентка з падазрэннем на каронавірус, напісаў яе хлопец Армэн. Ён адзін з першых пацыентаў маскоўскай бальніцы імя Боткіна, у якога западозрылі каронавірус. Расеец і беларуска ляцелі разам з Шанхая.

- З 17 лістапада Ганна была на моладзевым фестывалі, у Менск прыляцела 20 студзеня, - распавядае мама дзяўчыны Таццяна. - У сераду павысілася тэмпература да 38,5. Мы выклікалі хуткую дапамогу і апісалі сітуацыю. Яе адразу павезлі ў інфекцыйную лякарню. У яе ўзялі аналіз крыві, слізь з носа, сёння зрабілі флюараграфію і кардыяграму.

Са слоў Таццяны, пакуль інфармацыі пра тое, што гэта за вірус, няма. Яна кажа, што дачку лечаць такім жа спосабам, як пацыентаў, хворых на грып.

- У Ганны трымаецца высокая тэмпература, нягледзячы на тое, што яе збіваюць, што даюць нейкія антывірусныя, - кажа мама дзяўчыны. - Дай бог, каб гэта быў не гэты вірус. Але рызыка вялікая. Яна ўсюды там хадзіла ў масках. Але на зваротным шляху маску купіць не змагла, бо ўсе разабралі. У яе было чатыры перасадкі ў Кітаі, дзе ў самалётах былі толькі кітайцы.

Міністэрства аховы здароўя паабяцала найбліжэйшым часам пракаментаваць сітуацыю.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках