25 красавiка 2024, Чацвер, 10:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Алег Сянцоў пра Украіну: Мы станем краінай, якой хочам быць

2
Алег Сянцоў пра Украіну: Мы станем краінай, якой хочам быць
АЛЕГ СЯНЦОЎ
ФОТА: CHARTER97.ORG/ІВАН МЯЖУЙ

За шэсць гадоў вайны з Пуціным украінцы не здаліся.

Украінскі рэжысёр Алег Сянцоў, выступаючы ў швайцарскім Давосе, запэўніў сусветная супольнасць, што Украіна не збочыць са шляху еўраінтэграцыі, бо ўжо шэсць гадоў ёй удаецца супрацьстаяць расейскай агрэсіі, піша «Новое время».

Сянцоў выступіў з кароткай прамовай перад гасцямі ўкраінскага сняданку на Сусветным эканамічным форуме ў Давосе, які традыцыйна арганізаваў Фонд Віктара Пінчука.

Пачынаючы свой выступ, былы палітвязень Крамля заявіў, што будзе гаварыць на ўкраінскай мове, бо ягоная ангельская пакуль недасканалая. Далей падаем поўны тэкст заявы Сянцова:

«Наша краіна - Украіна - цяпер таксама недасканалая. Мы маем вялікія праблемы постсавецкай дзяржавы - пра гэта казаў спадар прэм'ер [Аляксей Ганчарук] - гэта карупцыя на ўсіх узроўнях, гэта старое дзяржкіраванне, гэта бедны народ.

Але наш выбар - наша імкненне ўступіць у ЕЗ, жыць паводле еўрапейскіх прынцыпаў і на еўрапейскім узроўні - ужо зроблены. Зроблены шэсць гадоў таму, і з гэтага шляху мы ніколі не збочым. У гэтым вы павінны быць упэўненыя.

У нас незалежныя дэмакратычныя выбары. І апошняя змена ўлады гэта прадэманстравала ўсяму свету. Шэсць гадоў мы змагаемся з нашым ворагам Пуціным, з расейскага агрэсіяй - гэта ўсім вядома. Але за шэсць гадоў мы не здаліся, ён нас не пераможа ніколі. Калі мы змаглі зрабіць гэта, мы зробім і іншае - мы зробім рэформы, мы станем той краінай, якой хочам быць.

Слава Украіне!»

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках