25 красавiка 2024, Чацвер, 17:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейскі артыст з'ехаў з краіны пасля жарту пра Пуціна

6
Расейскі артыст з'ехаў з краіны пасля жарту пра Пуціна
АЛЯКСАНДР ДАЛГАПОЛАЎ

Што менавіта абразіла скаржніка ў ягоным выступе - пакуль невядома.

Расейскі стэндап-комік Аляксандр Далгаполаў з'ехаў з краіны, паведамілі Настоящему Времени ягоны адвакат Леанід Салаўёў і канцэртны дырэктар Армен Гандзілян.

Гэта адбылося пасля таго, як артыст даведаўся, што ім зацікавілася паліцыя і пачала збіраць па клубах відэа ягоных выступаў "на падставе Закона аб аператыўна-вышуковай дзейнасці".

У прэс-службе ГУ МУС Расеі Маскоўскай вобласці напярэдадні пацвердзілі, што паліцыя арганізавала праверку ў дачыненні да Далгаполава праз скаргу, якая паступіла на абразу пачуццяў вернікаў. Скаргу падаў адзін з жыхароў Арэхава-Зуева ў Падмаскоўі, што менавіта яго абразіла - пакуль невядома.

Акрамя рэлігіі, Далгаполаў таксама жартаваў пра прэзідэнта РФ Уладзіміра Пуціна.

Комік распавёў у інтэрв'ю Настоящему Времени, запісаным 22 студзеня, што планаваў выступаць у бары "Вялікі горад" у цэнтры Масквы і збіраўся праверыць новы матэрыял на гледачах. Але калі ён рыхтаваўся да выступу, да адміністрацыі бара звярнуўся мужчына ў цывільным адзенні і настойліва цікавіўся, ці прыехаў ужо комік і ці будзе ён выступаць.

Менавіта пасля гэтага інцыдэнту Аляксандр і ягоная каманда спехам пакінулі бар і з'ехалі. Гандзілян паведаміў, што артыст "адчуў пагрозу" і надумаў скасаваць выступ, а пазней з'ехаў з краіны.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках