29 сакавiка 2024, Пятніца, 10:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Блогер «Шэры кот»: Маіх падпісчыкаў стала яшчэ больш

Блогер «Шэры кот»: Маіх падпісчыкаў стала яшчэ больш

Пры гэтым блогер адсутнічаў у інтэрнэт-прасторы.

Відэаблогер Дзмітрый Казлоў, асуджаны на 90 дзён арышту, рыхтуецца да наступнага суду. Усе, хто пераймаўся за ягоны лёс, тры дні таму ўзрадаваліся навіне: пасля 26 дзён знаходжання за кратамі, яго нечакана выпусцілі на свабоду. Перад выхадам з Аршанскага ізалятара часовага ўтрымання з яго ўзялі распіску, што ён з’явіцца адбываць астатнія тэрміны па першым патрабаванні міліцыянтаў, паведамляе «Радыё Рацыя».

Дзмітрый Казлоў хваляваўся, што страціць частку падпісчыкаў праз вымушаную адсутнасці ў інтэрнэт-прасторы. Аднак атрымалася наадварот, кажа блогер:

- Я не ведаў, колькі ў мяне падпісчыкаў стала. Думаў, што стала, можа, і менш: хтосьці адпісаўся, калі не выходзяць новыя відэаролікі. Але не - 7 тысяч 400 або 500, гэта дадалася тысяча падпісчыкаў. Як заўсёды, міліцыя мне дапамагла: то яны мяне затрымаюць, то пасадзяць, то яшчэ нешта зробяць. А канал расце, людзі падпісваюцца ўвесь час.

Дзмітрый Казлоў надумаў стаць блогерам пасля «маршаў недармаедаў» у 2017-м годзе. Але найбольшую папулярнасць яго канал атрымаў пасля жывых трансляцый з менскіх акцый пратэсту супраць інтэграцыі з Расеяй.

За «заклікі» і ўдзел у гэтай акцыі моладзевы лідар быў асуджаны 6 разоў. Наступны суд чакае «Шэрага ката» ў Менску 27-га студзеня. Вынік яго непрадказальны, таму блогер хоча выкарыстоўваць некалькі дзён на волі максімальна: сустрэцца з сябрамі, падаць скаргі на судовыя пастановы, з якімі ён не згодны, і расказаць пра ўсё, што з ім здарылася пасля затрымання 25 снежня.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках