23 красавiка 2024, aўторак, 20:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Славаччыне міністр спрычыніўся да бойкі ў рэстарацыі і адразу падаў у адстаўку

6
У Славаччыне міністр спрычыніўся да бойкі ў рэстарацыі і адразу падаў у адстаўку
Ласла Салімаш

Чыноўнік публічна папрасіў прабачэння за свае паводзіны.

Славацкі міністр у пытаннях навакольнага асяроддзя Ласла Салімаш абвясціў аб адстаўцы на наступны дзень пасля таго, як паліцыя затрымала яго з братам за бойку ў рэстарацыі.

Пра гэта паведамляе «Еўрапейская праўда» са спасылкай на Aktuality.sk.

«Я папрашу прабачэння ў тых, хто пацярпеў ад маіх паводзін. Я гатовы ўзяць на сябе адказнасць за свой правал. Я сыходжу ў адстаўку», - сказаў ён журналістам.

Паліцыя затрымала Салімаша і ягонага брата ў сераду, а затым адпусціла. Міністр з братам учынілі бойку з персаналам кітайскай рэстарацыі ў Браціславе. Паводле інфармацыі СМІ, яны былі ў стане алкагольнага ап'янення. Пры гэтым Салімаш крычаў, што ён міністр і патрабуе павагі.

У выніку інцыдэнту ў рэстарацыі разбітыя шкляныя дзверы. Шкоду ацанілі на 1000 еўраў. Аднаму з супрацоўнікаў рэстарацыі спатрэбілася тэрміновая медыцынская дапамога і шпіталізацыя, піша Pravda.sk.

Паводле інфармацыі газеты, міністр у гэты час сутыкнуўся са складанай жыццёвай сітуацыяй.

Партыя Most-Híd, якую прадстаўляе Салімаш, заявіла, што шкадуе пра інцыдэнт.

«Мы ведаем, што Ласла Салімаш перажывае адзін з самых складаных момантаў свайго жыцця. Акрамя таго, што мы палітыкі, мы таксама і людзі», - заявіла прэс-сакратарка партыі Клара Магдэмэ.

Супраць палітыка і ягонага брата распачалі справу на падставе артыкулаў аб хуліганстве і прычыненні маёмаснай шкоды.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках