29 сакавiка 2024, Пятніца, 17:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

СК Беларусі падоўжыў тэрмін расследавання знікнення экс-кіраўніка МУС Юрыя Захаранкі

39
СК Беларусі падоўжыў тэрмін расследавання знікнення экс-кіраўніка МУС Юрыя Захаранкі
Юрый Захаранка

Пастанова была прынятая пасля прызнанняў былога байца САХР Гараўскага.

Следчы камітэт (СК) Беларусі падоўжыў да 18 лютага 2020 года тэрмін папярэдняга расследавання аб факце знікнення былога міністра ўнутраных спраў Беларусі Юрыя Захаранкі. Паведамленне пра гэта - для паведамлення сям'і Захаранкі - атрымаў у сераду, 22 студзеня, беларускі праваабаронца Алег Воўчак, піша Deutsche Welle.

Гэта другое сёлета паведамленне СК аб не закрытай крымінальнай справе аб знікненні генерала міліцыі Захаранкі 20-гадовай даўніны. У першым апавяшчаць, што расследаванне адноўленае з 18 снежня 2019 года.

Аднавіць расследаванне даручыў Лукашэнка, пасля таго як 16 снежня ў публікацыях Deutsche Welle былы баец беларускага САХР Юрый Гараўскізаявіў, што ўдзельнічаў у выкраданні і забойстве экс-кіраўніка МУС Захаранкі. У інтэрв'ю радыёстанцыі «Эхо Москвы» Лукашэнка заявіў: «Я неадкладна даў каманду, калі мне прэс-служба далажыла». У той жа час ён назваў інтэрв'ю Гараўскага «фрагментам укіду».

Былы работнік менскай пракуратуры Алег Воўчак, які з першага дня займаўся незалежным расследаваннем знікнення экс-кіраўніка МУС, заявіў Deutsche Welle, што такога кшталту апавяшчэнні СК для сям'і Захаранкі прыходзілі неаднаразова шмат гадоў запар. «Следства вызначае механізм, спосабы і тэрміны расследавання, можа яго падоўжыць або прыпыніць, як гэта было ўжо не раз», - сказаў Воўчак. Але цяпер, на ягоную думку, «улады будуць глядзець па абставінах, як рэагуе грамадства на інфармацыю пра расследаванне спраў аб выкраданнях і як складаецца палітычная сітуацыя».

Юрый Захаранка знік 7 траўня 1999 года. 16 верасня 1999-га зніклі кіраўнік Цэнтрвыбаркама Беларусі Віктар Ганчар і бізнэсовец Анатоль Красоўскі, які падтрымліваў апазіцыю. 7 ліпеня 2000 года ў Менску быў выкрадзены аператар ОРТ Дзмітрый Завадскі. Расследаванне спраў неаднаразова прыпынялі, але пасля выхаду публікацыі Deutsche Welle СК аднавіў расследаванне крымінальнай справы аб факце знікнення Захаранкі, Ганчара і Красоўскага.

У той жа час Следчы камітэт Беларусі не знайшоў падстаў для допыту новых сведак і 6 студзеня адмовіў Святлане Завадскай у аднаўленні расследавання пра месцазнаходжанне яе мужа. СК спаслаўся на тое, што «асобы, якія ажыццявілі выкраданне (Дзмітрыя Завадскага. - Рэд.), устаноўленыя і асуджаныя за паказанае злачынства прысудам Менскага абласнога суда ад 2002.03.14». «Мне далі адказ паводле іншай, ужо закрытай справы аб выкраданні, аднак далейшы лёс мужа так і не высветлены», - заявіла Deutsche Welle Святлана Завадская. Яна мае намер абскардзіць адказ СК у вышэйшых інстанцыях.

Напісаць каментар 39

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках