24 красавiка 2024, Серада, 22:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусь вярнулі карціну з калекцыі магнацкага роду

6
У Беларусь вярнулі карціну з калекцыі магнацкага роду

У свой час яе рэквізавалі бальшавікі.

Першая карціна са знакамітай калекцыі роду Храптовічаў адноўленая і вернутая ў Беларусь. Гаворка ідзе пра копіі працы Іягана Томаса ван Кеселя «Бяленне палатна пад Харлемам» (1675), піша tut.by.

Гэтая карціна знаходзілася ў сядзібе Шчорсы (Гарадзенская вобласць), у калекцыі магнацкага роду Храптовічаў - адной з самых багатых у Беларусі.

У 1924 годзе жывапісныя творы (у тым ліку і калекцыя Храптовічаў), фактычна, былі рэквізаваны бальшавікамі. Іх перадалі на часовае захоўванне ў Румянцаўскі музей у Маскве, пасля чаго карціны трапілі ў Дзяржаўны музей выяўленчых мастацтваў імя А.С. Пушкіна, дзе знаходзяцца дагэтуль. Гаворка ідзе пра восем карцін.

У цяперашніх варунках адзіны спосаб вярнуць карціны - вырабіць іх жывапісныя копіі. На гэты час дзякуючы асветніцкаму праекту «Вяртанне» адноўленая першая карціна з калекцыі: копія палатна Іягана Томаса ван Кеселя «Бяленне палатна пад Харлемам» (1675 г.). Таксама створаныя сем лічбавых копій астатніх карцін, на падставе якіх прафесійнымі мастакамі будуць створаныя жывапісныя копіі.

Найбліжэйшым часам працу можна будзе ўбачыць у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі, пазней - у музеі-сядзібе «Шчорсы» (знаходзіцца непадалёк ад палаца Храптовічаў).

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках